Перайсьці да зьместу

Хвастковая залоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хвастковая залоза птушаняці

Хвастко́вая, ці надхвастава́я зало́за (па-лацінску: gladulae uropygii) — адзіная скурная залоза птушак. Разьмешчаная ля асновы хваста над апошнімі хваставымі пазванкамі. Найлепей разьвітая хвастковая залоза ў вадаплаўных птушак; адсутнічае яна ў страўсавых, у некаторых папугаяў, галубоў, дропаў ды іншых птушак.

Клусная залоза, якая знаходзіцца ў аснове хваста ды складаецца зь дзьвюх частак. Кожная з доляў мае па цэнтральнай пратоцы, у якую трапляюць вывядзеньні з трубачак, радыяльна разьмешчаных вакол. Гэты сакрэт выводзіцца вонкі праз буйныя пратокі.

Падчас чысткі пер’я птушкі труцца галавой ля залозы, а пасьля па ўсім целе, такім чынам змазваючы сакрэтам усю паверхню пер’я.

Белакрылы крыжадзюб (Loxia leucoptera) трэцца аб сакрэт хвастковай залозы

Сам па сабе сакрэт алеісты і зьмяшчае фэрмэнты, бялкі, тлустыя кісьлі і эргастэрол. Апошні пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага сьвятла ператвараецца ў вітамін D.

У вадаплаўных птушак сакрэт залозы засьцерагае пер’е ад намаканьня і захоўвае ягоную элястычнасьць. У асобных відаў спрыяе захаваньню рагавіцы дзюбы і лускавай скуры на лапах.

У птушак, якія ня маюць гэтай залозы, ейную функцыю выконвае пер’е асаблівай будовы, якое расьце на пэўных частках цела. Гэтае пер’е пастаянна абломваецца, утвараючы дробны парашок, якім птушкі змазваюць апярэньне, запабягаючы ягонае зьліпаньне і намаканьне.

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]