П’ер Кардэн
П’ер Кардэн | |
па-француску: Pierre Cardin па-італьянску: Pietro Cardin | |
![]() | |
Род дзейнасьці | мадэльер адзеньня |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 ліпеня 1922 |
Месца нараджэньня | Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія |
Дата сьмерці | 29 сьнежня 2020 |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Месца пахаваньня | могілкі Манмартр |
Грамадзянства | Францыя |
Занятак | гранд-куцюр’е, мадэльер і бізнэсмэн |
Узнагароды | |
Сайт | https://pierrecardin.com/en/ і https://pierrecardin.com/fr/home/ |
Подпіс | ![]() |
П’ер Кардэн (па-француску: Pierre Cardin, па-італьянску: Pietro Cardin; 7 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія - 29 сьнежня 2020, Парыж, Францыя[1]) — францускі мадэльер італьянскага паходжаньня. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. З 1947 года працаваў у Крыстыяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геамэтрычнаму дызайну, які часьцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісэкс (калекцыя 1958 году), лічыўся авангардыстам ад моды.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будучы мадэльер нарадзіўся ў мястэчку Сан-Б’яджа-дзі-Калальта недалёка ад Вэнэцыі. Бацька яго быў вінаробам, і сын мог бы працягнуць сямейнае прадпрыемства. Аднак душа ў яго да гэтага не ляжала. Ён зьехаў з Італіі і свае школьныя гады правёў у Францыі. У чатырнаццаць гадоў П'ер ужо паступіў чаляднікам да краўца, а пасьля гэтага адправіўся пакараць Парыж — і здолеў уладкавацца працаваць у самыя прэстыжныя дамы́ моды Пакена Скіяпарэлі і Крыстыяна Дыёра. Усяго праз пяць гадоў, у 1945 годзе, у Парыжы адкрыўся «Дом Кардэна», а потым і дзьве фірмовых крамы.
Атрымаў сусьветную вядомасьць таксама як знакаміты дызайнэр. Ён запатэнтаваў больш за 500 дызайнэрскіх вынаходзтваў не толькі ў галіне мадэляваньня адзеньня, але і ў архітэктуры, транспарце, сфэры рэклямы тавараў і гэтак далей.
Што ж тычыцца уласна адзеньня, то менавіта П'ер Кардэн прыдумаў многія формы і канструкцыі, якія ў розны час пакаралі сьвет: прамыя і завужаныя дадолу сукенкі-мяшкі, спадніцы-матылі, спадніцы-цюльпаны, жакеты-бурбалкі, падабраныя на сьцёгнах поясам, мэталічныя ўпрыгожаньні.
Зьяўляецца ўладальнікам 24 прэстыжных міжнародных і францускіх узнагародаў. У 1974 годзе П'ер Кардэн стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёну, а ў 1988 — італьянскага ордэну «За заслугі» і «Сьвятыя скарбы» — вышэйшай узнагароды Ватыкану. У 1985 годзе быў абраны сябрам францускай Акадэміі прыгожых мастацтваў і стаў «несьмяротным», як называюць у Францыі ганаровых акадэмікаў. У 2002 годзе ён быў уганараваны ордэнам Скарыны. У 2004 годзе наведваў Менск[2].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ордэн Францыска Скарыны (2002, Беларусь)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Памёр мадэльер П’ер Кардэн. Радыё Свабода, 29-12-2020
- ^ Памёр мадэльер П’ер Кардэн
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 29 сьнежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Памерлі ў Парыжы
- Францускія мадэльеры
- Італьянскія мадэльеры