Перайсьці да зьместу

Яраш Малішэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраш Малішэўскі
Дата нараджэньня 4 жніўня 1973
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія музыка, пісьменьнік, гісторык
Месца працы
Жанры фолк, рок
Інструмэнты гітара, беларуская дуда, дудка, жалейка, варган, мандаліна, колавая ліра, ударныя музычныя інструмэнты, акарына, пішчык, чаротка
Узнагароды Блакітны сьвін

Я́раш Малішэ́ўскі (нар. 4 жніўня 1973, Менск) — беларускі музыка, гісторык, фальклярыст, літаратар, калекцыянэр.

Нарадзіўся 4 жніўня 1973 року ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намесьнікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны.

Паходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх. Жонка — беларуская паэтка Аксана Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан).

Музычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструмэнты: гітара, дуда, лера, пэркусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна й іншыя.

Удзельнік гурту «Paparać» (раньей — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра й Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.. З 2019 году фолк-гурта «Astroūna».

Аўтар словаў і музыкі песьні «Застольная песьня» да фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2020 р.). Таксама выконваў ў фільме сола на аўтэнтычных інструмэнтах.

Сольная дзейнасьць:

Гісторыка-дасьледчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраш Малішэўскі — арганізатар шматлікіх фальклёрных экспэдыцый па Беларусі. У сваёй творчасьці нярэдка выкарыстоўвае народныя й старажытныя песьні ва ўласнае апрацоўцы.

Дасьледчык архіўных дакумэнтаў часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Літаратарская дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар першага ў краіне сыстэматызаванага выданьня для дзяцей пра народныя музычныя інструмэнты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной зь лепшых кніг 2010 року.

Як гісторык, друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосьць», «Вясёлка», газэтах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне», і інш.. Аўтар гістарычнага дасьледаваньня пра жыцьцё Эміліі Плятэр.

Узнагароджаньне Яраша Малішэўскага літаратурнай прэміяй «Блакітны сьвін — 2016»

Узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Блакітны сьвін — 2016»

  • Я. Малішэўскі, А. Спрынчан. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2010. — 102 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1166-8.
  • Я. Малішэўскі. Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019. — 80 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1898-8.
  • Я. Малішэўскі, А. Спрынчан. Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]