Перайсьці да зьместу

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Армэніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падзел Армэніі: 1 — Арагацотнская вобласьць, 2 — Арарацкая вобласьць, 3 — Армавірская вобласьць, 4 — Гехаркуніцкая вобласьць, 5 — Катайцкая вобласьць, 6 — Ларыйская вобласьць, 7 — Шырацкая вобласьць, 8 — Сюніцкая вобласьць, 9 — Тавуская вобласьць, 10 — Ваёцдзорская вобласьць, 11 — Ерэван

Армэнія падзеленая на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. Зь іх дзесяць правінцый вядомы як марзы (па-армянску: մարզեր, вобласьць, правінцыя).

Ерэвану прадстаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.

Губэрнатары (марзьпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Ўрадам Рэспублікі Армэніі. Гэтыя пастановы Ўрада ратыфікуе прэзыдэнт краіны. Органы мясцовага самакіраваньня — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр гораду, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сыстэме. Мэр Ерэвану абіраецца Радай Старэйшын гораду, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сыстэме на чатырохгадовы тэрмін.

Паводле стану на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, зь якіх 871 сельская і 61 гарадзкая.

Вобласьць Арыгінальная

назва

Плошча, км² Насельніцтва (2011) Адміністрацыйны цэнтар
Арагацотнская вобласьць Արագածոտնի 2 756 132 900 Аштарак
Арарацкая вобласьць Արարատի 2 090 260 400 Арташат
Армавірская вобласьць Արմավիրի 1 242 265 800 Армавір
Ваёцдзорская вобласьць Վայոց Ձորի 2 308 52 300 Ехегнадзор
Гехаркуніцкая вобласьць Գեղարքունիքի 5 349 235 100 Гавар
Катайцкая вобласьць Կոտայքի 2 680 254 400 Раздан
Ларыйская вобласьць Լոռու 3 799 235 500 Ванадзор
Сюніцкая вобласьць Սյունիքի 4 506 141 800 Капан
Тавуская вобласьць Տավուշի 2 704 128 600 Іджэван
Шырацкая вобласьць Շիրակի 2 680 251 900 Гюмры
Горад Арыгінальная

назва

Плошча, км² Насельніцтва (2011)
Ерэван Երևան 223 1 060 100