Арагацотн
Выгляд
(Перанакіравана з «Арагацотнская вобласьць»)
Арагацотн | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | марз |
Адміністрацыйны цэнтар | Аштарак |
Дата ўтварэньня | 7 лістапада 1995 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | армянскі час |
Код ISO 3166-2 | AM-AG |
Паштовыя індэксы | 0201–0514 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Арагацотн (па-армянску: Արագածոտնի մարզ) — марз (вобласьць) у Армэніі, на захадзе краіны. На паўночным захадзе мяжуе з марзам Шырак, на паўночным усходзе з Лары, на ўсходзе з Катайк, на паўднёвым усходзе з Ерэванам, на поўдні з Армавір, а на захадзе з Турэччынай. Адміністрацыйны цэнтар — Аштарак. Іншыя гарады — Апаран, Талін.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнай асаблівасьцю марзу зьяўляецца тое, што ён разьмешчаны паміж сталіцаю Армэніі Ерэван, ды найвышэйшаю гарою краіны Арагацам (4090 м), ад якога і паходзіць назва рэгіёну.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1991 | 1993 | 1995 | 1997 | 1999 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2010 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Насельніцтва | 142 000 | 146 300 | 138 700 | 138 800 | 138 300 | 138 200 | 138 400 | 138 500 | 138 800 | 139 100 | 139 500 | 140 000 | 141 800 |
Гарадзкое насельніцтва | 39 600 | 42 400 | 35 300 | 34 100 | 33 300 | 33 000 | 32 900 | 32 900 | 32 900 | 32 900 | 33 000 | 33 000 | 33 100 |
Крыніца: ArmStat[1][2] |
Нацыянальны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У марзе Арагацотн, апроч армянінаў, жывуць таксама эзіды, асноўная этнічная меншасьць Армэніі (жывуць як у армянскіх населеных пунктах, так і асобнымі вёскамі), і курды.
Нацыянальнасьць | Перапіс 2001 году[3] | Доля насельніцтва адм.-тэр. адзінкі |
Перапіс 2011 году[4] | Доля насельніцтва адм.-тэр. адзінкі |
---|---|---|---|---|
Усё насельніцтва | 138 301 | 100 % | 132 925 | 100 % |
Армяне | 130 678 | 94,49 % | 125 552 | 94,45 % |
Эзіды | 6 405 | 4,63 % | 5 474 | 4,12 % |
Курды | 846 | 0,61 % | 1 616 | 1,22 % |
Расейцы | 179 | 0,13 % | 180 | 0,14 % |
Іншыя | 193 | 0,14 % | 103 | 0,08 % |
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Базыліка ў Апаране — другім па памеры горадзе рэгіёну
-
Катэдральная царква ў Таліне — трэцім па памеры горадзе рэгіёну
-
Амбэрд: на пярэнім пляне фартэцыя, на заднім — кляштар
-
Кляштар Сагмосаванк, XIII стагодзьдзе
-
Кляштар Аганаванк, V стагодзьдзе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- гара Арагац
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ArmStat, «Demographic Handbook of Armenia» (архіў), 2007. (анг.)
- ^ ArmStat, «Number of De Jure Population of the Republic of Armenia as of April 1, 2010», 2010. (арм.)
- ^ Population statistics of Eastern Europe. Ethnic composition of Armenia 2001
- ^ Population statistics of Eastern Europe. Ethnic composition of Armenia 2011
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (арм.)
- Даведнік (анг.)
- Інфармацыя на сайце Міністэрства горадабудаўніцтва Армэніі (анг.)