Іджэван
| Іджэван | |||||
| арм. Դիլիջան | |||||
| |||||
| Краіна: | Армэнія | ||||
| Рэгіён: | Тавуш | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 755 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 20 509 чал. (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +374 (263) | ||||
| Паштовы індэкс: | 4001, 4002 | ||||
| Нумарны знак: | 57 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 40°52′32″ пн. ш. 45°8′57″ у. д. / 40.87556° пн. ш. 45.14917° у. д.Каардынаты: 40°52′32″ пн. ш. 45°8′57″ у. д. / 40.87556° пн. ш. 45.14917° у. д. | ||||
Іджэван на мапе Армэніі Іджэван | |||||
| https://ijevancity.am | |||||
Іджэва́н (па-армянску: Իջևան) — горад на паўночным усходзе Армэніі, адміністрацыйны цэнтар марзу Тавуш.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З усходу да гораду падступаюць адгор'і Міапорскіх гор, а з захаду - горны сьцяг Гугарац. Гэта горы з мяккімі абрысамі, запар пакрытыя лясамі. Частка гораду разьмешчана на схілах гэтых гор, іншая - у досыць роўнай даліне ракі Акстафа. Па гэтай даліне праходзіў адзін з старажытных гандлёвых шляхоў Армэніі і Закаўказьзя. Іджэван знаходзіцца ў тым месцы, дзе горная рака Акстафа выходзіць з міжгорья і становіцца спакойнай. У канцы вясны і ў пачатку лета Акстафав выходзіць з берагоў, часта зьмяняючы рэчышча, часам наносячы значныя разбурэньні. Падчас ліўневых дажджоў рака за некалькі хвілін ператвараецца ў бурны і небясьпечны паток. Так было, напрыклад, у 1931, 1933, 1940 гадах. Паток вырываў з каранямі векавыя дрэвы, каціў велізарныя аскепкі скальнай пароды дыямэтрам да 4-5 м. Быў нават выпадак, калі нязначная рэчка, калі разьюшылася, разьбіла і зьнесла жалезны мост.
У навакольлі гораду маецца досыць вялікая колькасьць карысных выкапняў. Тут ёсьць радовішча мармуру, вапняку, даламітаў, гліны, агату.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Іджэван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў