Перайсьці да зьместу

Аштарак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аштарак
арм. Աշտարակ
Герб Аштараку
Першыя згадкі: IX стагодзьдзе
Краіна: Армэнія
Рэгіён: Арагацотн
Плошча:
  • 7,5 км²
Вышыня: 1110 м н. у. м.
Насельніцтва: 21 600 чал. (2010)
Тэлефонны код: (232)
Паштовы індэкс: 0201–0205
Геаграфічныя каардынаты: 40°18′0″ пн. ш. 44°24′0″ у. д. / 40.3° пн. ш. 44.4° у. д. / 40.3; 44.4Каардынаты: 40°18′0″ пн. ш. 44°24′0″ у. д. / 40.3° пн. ш. 44.4° у. д. / 40.3; 44.4
Аштарак на мапе Армэніі
Аштарак
Аштарак
Аштарак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ashtarak.am

Аштара́к (па-армянску: Աշտարակ) — горад у Армэніі, адміністрацыйны цэнтар марзу Арагацотн.

Знаходзіцца на правым, высокім беразе ракі Касах у 20 км да паўночнага захаду ад Ерэвану. Горад ляжыць на скрыжаваньні дарог, што злучаюць тры найбуйнейшых гарады краіны — Ерэван, Гюмры і Ванадзор.

За 2 км на паўночны-ўсход Аштараку знаходзіцца навуковае мястэчка Гітаван. У гораду ёсьць дамова пра супрацу з горадам Понт Сен Мары (Францыя)[1].

Аштарак — адно з найстарэйшых паселішчаў Армэніі са шматлікімі помнікамі матэрыяльнай культуры і традыцыямі нацыянальнага жыцьця і побыту. Самыя вядомыя з гістарычных помнікаў Аштараку — цэрквы Ціранавор, Кармаравар і Марыне. Цыранавор ("Памаранчавая") датуецца V стагодзьдзем. Ён стаіць на скалістым беразе ракі Касах у паўразбураным стане. Ён абаронены ад канчатковага разбурэньня каменнымі апорамі з трох бакоў. Царква ўяўляе сабой будынак базылікі, падзеленая ўнутры калёнамі на тры нефы. Зьнешне ён быў акружаны двума кольцамі муроў. Такім чынам, ён таксама служыў абарончай структурай. Таму Ціранавор таксама называлі Покабэрд ("Крэпасць Покі").

У паўночна-заходняй частцы Аштараку знаходзіцца адносна новая царква Марыне. Пабудавана ў 1821 годзе, а ў 1836 годзе да яе прыбудавана званіца. На паўднёвым фасадзе захаваўся сонечны гадзіньнік.

Вялікую цікавасьць уяўляе царква Кармравор ("Чырвоная") пабудаваная ў VII стагодзьдзя. Гэта адзіны помнік у Армэніі, дахоўка якога якога захавалася да нашых дзён. Дахоўка была моцна ўціснутая ў вапнавы раствор і прыбітая цьвікамі. Па пэрымэтры сьцен звонку разьмешчаны надпіс, які гаворыць пра вяскоўцаў, намаганьнямі якіх была створана капліца, пра цяжкасьці пракладкі ірыгацыйнага каналу. Унутры будынку пануе паўцемра: наведвальнік амаль не бачыць паўкалён на сьценах і арак, на якіх ляжыць васьмігранны барабан, увенчаны купалам. Дэкаратыўных упрыгожваньняў вельмі мала, але тым ня менш Кармравор стварае незабыўнае ўражаньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]