Перайсьці да зьместу

Кіеўскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кіеўскі летапіс — гістарычна-літаратурны помнік Старажытнай Русі. Захаваўся ў Іпацьеўскім летапісе, дзе працягвае «Аповесьць мінулых часоў» і папярэднічае Галіцка-Валынскаму летапісу. Кіеўскі летапіс ахоплівае падзеі з 1118 да 1200 год. Складзены ён у Кіеве ў Выдубецкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў.

У адрозьненьне ад «Аповесьці мінулых часоў» Кіеўскі летапіс больш сьвецкі паводле зьместу і прысьвечаны пераважна мясцовым падзеям. Ён захаваў цікавыя і каштоўныя запісы пра менскага князя Глеба Ўсяславіча, пра важныя падзеі ў Полацкай зямлі сярэдзіны 12 ст. У летапісе адлюстраваная дзейнасьць веча Полацку і Друцку і ўзаемаадносіны веча з князямі. Аўтар твору акцэнтуе ўвагу на такіх беларускі местах, як Тураў, Пінск, Берасьце. Паводле меркаваньня некаторых навукоўцаў (у прыватнасьці, Сяргей Салаўёў, Уладзімер Пашута, Леанід Аляксееў[1]), зьвесткі пра беларускія землі зьяўляюцца фрагмэнтамі згубленага Полацкага летапісу.[2]

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 32—33
  2. ^ В. А. Чамярыцкі. Кіеўскі летапіс // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 519
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.