Усьцюскі летапісны звод
Выгляд
Усьцюскі летапі́сны звод, агульнарускі.
Створаны ў першай чвэрці XVI стагодзьдзя ў горадзе Ўсьцюг (цяпер Вялікі Ўсьцюг). Паведамляе пра падзеі 852 — канца XVI стагодзьдзя. У аснове ляжыць гэтак званы агульнарускі летапісны звод 1494 году, мясцовыя летапісы і іншыя крыніцы. Каштоўная крыніца па гісторыі войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай пачатку XVI стагодзьдзя. Зьмяшчае найбольш падрабязныя з усіх летапісных крыніц зьвесткі пра трэці Смаленскі паход 1514 году, Аршанскую бітву 1514 году і іншыя, магчыма, запісаныя са словаў усьцюжаніна — непасрэднага ўдзельніка гэтых падзеяў ці ваеннапалоннага з ВКЛ.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Белы // . — Мн.: .
- Устюжский летописный свод (Архангелогородский летописец). Подг. к печ. и ред К. Н. Сербиной. М. — Л., 1950.
- Сербина К. Н. Устюжский летописный свод // Исторические записки. Кн. 20, 1946.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)