Сабор Кірылы Тураўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
храм
Сабор Кірылы Тураўскага
2011 год
2011 год
Краіна ЗША
Горад Нью-Ёрк
Адрас акруга Бруклін, Атлянтычны прасп., д. 401
Каардынаты 40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д. / 40.68694; -73.98444Каардынаты: 40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д. / 40.68694; -73.98444
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль нэаготыка
Будаўнік 2-я аб’яднаная прэсьвітэрыянская царква Нью-Ёрку
Дата заснаваньня 1902
Дата пабудовы 1902 год
Асноўныя даты:
26 жніўня 1950 г. — заснаваньне прыходу імя сьвятога Кірылы Тураўскага
3 лістапада 1957 г. — 1-е набажэнства Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Рэліквіі і сьвятыні копія крыжа Эўфрасіньні Полацкай
Апошні плябан япіскап Сьвятаслаў (Логін)
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Кірылы Тураўскага на мапе ЗША
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага
Сабор Кірылы Тураўскага на Вікісховішчы

Сабор сьвятога Кірылы Тураўскага (анг. Saint Cyril’s of Turau Cathedral) — хрысьціянскі храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, пабудаваны ў 1902 годзе ў Нью-Ёрку ў якасьці 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы.

Саборнае сьвята ладзіцца ў 2-ю нядзелю траўня[1]. Найбліжэйшай станцыяй Нью-Ёрскага мэтрапалітэну ёсьць «Хойт-Скэрмэрхорн»[2]. Набажэнствы ладзяцца штонядзелю а 10-й гадзіне ранку. Тэлефон: +1 (718) 858-2435.

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1850 годзе на Атлянтычным праспэкце ў Нью-Ёрку ў доме за № 401 месьцілася эпіскапальная царква імя сьвятога Пятра, пабудаваная ў 1830-я гады. У 1857 г. хрысьціянскі храм прадалі рэфармаваным прэсьвітэрыянам. У 1863 г. храм стаў 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквой у Нью-Ёрку. У 1902 г. на месцы старога будынку заклалі новы храм у нэагатычным стылі.

Увесну 1950 году праваслаўныя беларусы, якія былі ўцекачамі зь Нямеччыны, пачалі ладзіць набажэнствы ў арандаванай зале па Эшфардзкай вуліцы, што на ўсходзе нью-ёрскай акругі Бруклін. 26 жніўня 1950 году Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) заснавала ў Брукліне прыход імя сьвятога Кірылы Тураўскага. У 1951 г. япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык) дамовіўся аб правядзеньні сумесных набажэнстваў з прыходам Сьвятой Тройцы, які меў храм на 4-й вуліцы ў Мангэтане (Нью-Ёрк) і ўваходзіў у склад Карпатарускай япархіі Канстантынопальскага патрыярхату. Улетку 1957 году 166 прыхаджанаў БАПЦ набылі будынак 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы, які перабудавалі ў сабор Кірылы Тураўскага[4]. 3 лістапада 1957 году ў саборы правялі 1-е набажэнства БАПЦ[5].

На Вялікдзень 1959 году скончылі іканстас сабору[6]. 23 траўня 2021 году сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку ахвяравалі копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Майстру Ігару Вырвічу, які вырабіў крыж, уручылі Грамату кіроўнага япіскапату Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[7]. 26 сакавіка 2022 году каля сабору Кірылы Тураўскага ў Брукліне адкрылі бюсты нацыянальных герояў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі. Бюсты адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі[8].

Кіраўнікі прыходу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сьвята Сабору Кірылы Тураўскага 13.05.12 // Belarus world, 14 траўня 2012 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
  2. ^ Месцазнаходжаньне Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2018 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
  3. ^ Кіраўніцтва парафіі Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2018 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
  4. ^ Сьпіс фундатараў набыцьця Катэдральнага Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (1954-1957 г.г.) // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2016 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
  5. ^ У Нью-Ёрку адзначылі 60-годзьдзе першага беларускага набажэнства ў саборы Кірылы Тураўскага // Радыё «Свабода», 6 лістапада 2017 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
  6. ^ Расьціслаў Гарошка. Гісторыя Сабору БАПЦ // Belarus world, 15 траўня 2016 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
  7. ^ Копія Крыжа сьвятое Эўфрасіньні Полацкае // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 22 чэрвеня 2021 г. Праверана 21 жніўня 2021 г.
  8. ^ Вадзім Васільеў. У Нью-Ёрку зьявіліся бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага // Партал «Новы час», 26 сакавіка 2022 г. Праверана 27 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]