Перайсьці да зьместу

Андрэй Мельнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 78: Радок 78:
* [http://tuzinfm.by/top.html 100 найвялікшых беларускіх песень (Тузін Гітоў)]
* [http://tuzinfm.by/top.html 100 найвялікшых беларускіх песень (Тузін Гітоў)]
* [[Вітаўт Мартыненка|Мартыненка В.]], [[Анатоль Мяльгуй|Мяльгуй А.]] 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: [[БMAgroup]], 2005. С.147—149
* [[Вітаўт Мартыненка|Мартыненка В.]], [[Анатоль Мяльгуй|Мяльгуй А.]] 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: [[БMAgroup]], 2005. С.147—149
* [http://portalus.ru/modules/belprose/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1096277109&archive=&start_from=&ucat=32&category=8 "Выжывае падлейшы". Часопіс "ARCHE" №1,1999 ГОД .]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мельнікаў, Андрэй Міхайлавіч}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мельнікаў, Андрэй Міхайлавіч}}

Вэрсія ад 19:56, 5 сакавіка 2018

Андрэй Мельнікаў
Дата нараджэньня 24 лістапада 1965(1965-11-24) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак паэт, пісьменьнік, музыка
Навуковая сфэра паэзія[1] і музыка[1]
Жанры аўтарская песня
Інструмэнты гітара
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мельнікаў.

Андрэ́й Міха́йлавіч Ме́льнікаў (нар. 24 лістапада 1965 году, в. Доўск, Рагачоўскі раён Гомельскай вобласьці, БССР) — выканаўца аўтарскай песьні (гітара), літаратар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Воршы. У гэтым горадзе жыў з 1969 па 2002 гг.

Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталябараторыі, настаўнікам і кіраўніком дзіцячых гурткоў.

У 1999 годзе скончыў завочны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура».

Жыве ў г. Гомлі.

Творчасьць

Сваю беларускую творчую дзейнасьць пачаў у другой палове 1980-ых зь песень «Песьня зь мінуўшчыны», «Казка», якія адразу сталі вядомымі ў беларускіх нацыянальна арыентаваных колах.

Альбом «За сьцягі, за волю!» быў запісаны ў 1989 годзе самапалам, але шырокая папулярнасьць спрыяла таму, што з аднаўленьнем музычна-выдавецкай дзейнасьці ў краіне альбом быў перавыдадзены. Амаль усе песьні першага альбому былі прысьвечаны тэме нацыянальнага адраджэньня і адразу знайшлі свайго слухача.

У 1991 годзе выйшаў у масавы наклад альбом "Да апошняга камісара". У песьнях альбому, як і ў ранейшых, пераважае гістарычная тэма, вялікая заклапочанасьць лёсам нацыі.

Цалкам з эмігранцкай беларускай паэзіі склаўся альбом Андрэй Мельнікава "Песьні выгнаньня" (1994). Песьні з альбому адкрылі для беларусаў многіх таленавітых паэтаў эміграцыі.

13 кастрычніка 1996 году выйшаў альбом "Гэта МЫ". Песьні альбому — гэта адлюстраваньне падзей першых гадоў незалежнасьці Беларусі. Песьня "Гэта Мы" з аднайменнага альбому стала гімнам патрыятычнай моладзі тых часоў. Празь некалькі гадоў песьня выйшла ў рокавай аранжыроўцы ў выканьні гурта "Новае Неба" з Касяй Камоцкай. У канцы 90-ых песьні з альбому можна была пачуць амаль на кожнай беларускай вечарыне[2]. У 2007 годзе альбом быў перавыдадзены і таксама даволі хутка раскуплены.

Асноўная тэма песень барда — Бог, Радзіма, каханьне. У ягонай творчай скарбонцы — больш за 2 дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэньня і жыцьця ў постсавецкіх рэаліях. Песьні А. Мельнікава сталі клясыкай беларускай бардаўскай песьні[2].

У рэпэртуары барда песьні на вершы М. Багдановіча, А. Гаруна, У. Караткевіча, Т. Лебяды, Н. Арсеньневай, Я. Купалы, К. Крапівы, А. Змагара, Р. Барадуліна, С. Паўлоўскага, Л. Галубовіч, Л. Сом, А. Тананы, А. Сьпіцына, А. Сыса, А. Мізулы, Л. Дранько-Майсюка, Л. Баршчэўскага, Зьніча (А. Бембеля), Я. Качмарскага, С. Яновіча, Ю. Славацкага, І. Малковіча. Асобнае месца ў творчай біяграфіі барда займаюць песьні на вершы Анатоля Сыса і Зьніча (Алега Бембеля), да жыцьця і творчасьці якіх Мельнікаў неаднойчы зьвяртаўся ў сваіх творах.

Заснавальнік фэстываляў беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва», «Талькаўскі фэст(be), «Гэта МЫ».

Трыб’ют на песьні А. Мельнікава рабілі Зьміцер Бартосік, Чырвоным па Белым, Вальжына Цярэшчанка, Зьміцер Вінаградаў.

Дыскаграфія

Выдадзенае на CD

  • За сьцягі, за волю! (1997)
  • Камяні майго вогнішча (1997)
  • Песьні выгнаньня (1997)
  • Шлях (1998)
  • Гэта мы! (1999)
  • Пад знакамі Арла і Пагоні (2008)
  • Паміж сьветам і мурам (2008)
  • Як з-за выспы на фарвацер
  • Зубы на далоні (2012)[3]

Літаратурная творчасьць

Аўтар кнігі «Анатоль Сыс — псальмяр дэфармаванай Беларусі» (2017), шэрагу кніг сэрыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Друкаваўся ў рэспубліканскай пэрыёдыцы, калектыўных зборніках, творчы партрэт разам з цыклем вершаў зьмешчаны ў часопісе «Роднае слова» (1994, № 10).

Прэміі і ўзнагароды

Пераможца фэстываляў "Залатая горка-1994", "Бардаўская восень" (1996 год), 30-га гіт-параду радыё "Свабода" (1994). Ляўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага (2017)[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі