Халестэрын
Халестэрын | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | C₂₇H₄₆O[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 6,4E−25 кг |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 149 °C[2] і 148 °C[2] |
Тэмпэратура кіпеньня | 200 °C[3] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 57-88-5 |
PubChem | 5997 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-353-2 |
SMILES | |
InChI | |
RTECS | FZ8400000 |
ChEBI | 16113 |
ChemSpider | 5775 |
Халестэрын у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Халестэрын (па-старажытнагрэцку: χολή — жоўць і στερεός — цьвёрды; сынонім: халестэрол) — арганічнае злучэньне, прыродны тлусты (ліпафільны) сьпірт, які зьмяшчаецца ў клеткавых мэмбранах ўсіх жывых арганізмаў за выключэньнем бязьядзерных (пракарыёты).
Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80% халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печаньню, кішачнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20% паступаюць зь ежай. У арганізьме знаходзіцца 80% свабоднага і 20% зьвязанага халестэрыну. Халестэрын забясьпечвае стабільнасьць клеткавых мэмбран у шырокім інтэрвале тэмпэратур.
Фізыялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Халестэрын удзельніче ва ўтварэньні жоўцевых кісьляў, біясынтэзе гармонаў плоцевых залозаў і кары наднырачнікаў, а таксама вітаміну Д. Каля 80 % халестэрыну сынтэзуецца арганізмам з тлушчаў, вугляводаў і амінакісьляў. Рэшта паступае непасрэдна зь ежай жывёльнага паходжаньня. Канцэнтрацыя агульнага халестэрыну ў плязьме крыві зьмяншаецца падчас галаданьня і павышанай функцыі шчытападобнай залозы, паражэньнях нэрвовай сыстэмы і раку, запаленьні лёгкіх і сухотах[4].
Харчовыя крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш халестэрыну зьмяшчаюць жывёльныя мазгі і яечны жаўток, тлустае мяса і печань, ныркі і ікра, а таксама цьвёрды сыр. Нізкі ўзровень халестэрыну маюць малако і кефір, марская рыба, нятлустыя гатункі бараніны і ялавічыны, а таксама сасіскі[4].
Чыньнік хваробаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лішак халестэрыну спрыяе ўзьнікненьню атэрасклерозу і ішэміі, сэрцавага прыступу і інсульту. Гэта адбываецца за кошт адкладаньня халестэрыну на сьценках аорты і судзінах сэрца, галаўнога мозгу і ног, што вядзе да звужэньня іх прасьвету і пагаршэньня кровазвароту ў гэтых органах. Здаровы ўзровень халестэрыну ў крыві складае 5,2 мілімоль/літар, а рызыкоўны — 5,3—6,5 ммоль/літар. Захворваньне на гіпэрліпідэмію адзначаецца пры халестэрыне 6,6—8 ммоль/л[4].
Папярэджаньне хваробаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры маларухомым ладзе жыцьця і ў сталым веку варта пазьбягаць пераяданьня і выключыць з харчаваньня тлустае мяса і печань, ныркі і мазгі, вэнджаную каўбасу і паштэт, карэйку і масла, марозіва і пірожныя, торты і бісквіт, здобу і шакаляд. Таксама ніжэйшаму ўзроўню халестэрыну спрыяе даданьне ў ежу алею, але не сланечнікавага, індычаціны і кураціны, цяляціны і марской рыбы, сьвежай агародніны і садавіны, аўсяных крупаў і вотруб'я, хлебу з мукі грубага памолу і гарэхаў. Карысна рабіць ранішнюю разьмінку і пешыя прагулкі, а таксама займацца плаваньнем і танцамі. Урэшце варта пазьбягаць тытунепаленьня і злоўжываньня сьпіртовымі напоямі. Для зьніжэньня ўзроўню халестэрыну карысна ўжываць такія віды марской рыбы, як камбала і ласось, пікша і сардына, селядзец і скумбрыя, траска і тунец. Таксама карысьць нясуць абястлушчаныя малочныя вырабы і яечны бялок, рэдкія гароднінныя супы і кукурузна-рысавыя хлябцы, гарох і вараная бульба. Сярод іншага, у харчаваньне карысна ўлучаць гарчыцу і зёлкавыя прыправы, абястлушчаныя падлівы і пудынгі, жэле і мусы, мінэральную ваду і сокі бяз цукру[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д cholesterol (анг.)
- ^ а б в г д е Bradley J., Williams A. J., Andrew S.I.D. Lang Jean-Claude Bradley Open Melting Point Dataset // Figshare — 2014. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.1031637.V2
- ^ а б в https://gestis.dguv.de/data?name=036750
- ^ а б в г Сьвятлана Барысенка. І халестэрын — у норме // Зьвязда : газэта. — 17 студзеня 2014. — № 8 (27618). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Халестэрын // БелЭн, у 18 т., т.16. Мн., 2003. С. 529.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |