Перайсьці да зьместу

Мус (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мус»)
Mus
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Муш, Муса, Музь
Зьвязаныя імёны Мусіла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мус»

Мус (Муш, Музь), Муса — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mus (Musz)[1]. Іменная аснова мус- паходзіць ад нямецкага mūs 'мыш'[1] або ад асновы -мод- (-мот-, -мут-)[2].

У 1547 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Stanislaus Musa, Vilnensis, у 1600 годзе — Nicolaus Musa, Pilcaldensis Borussus, у 1611 годзе — Simon Musa, Tilsensis Borussus[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки… да Хомицу Мушича у Щитомеричох (1440—1492 гады)[4]; Muzewiczowa (1671—1681 гады)[5].

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Мусічы, а на гістарычнай Рэччычыне — вёска Мушычы.

  1. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 180.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 414.
  3. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 7, 151, 198.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
  5. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 176.