Фарны касьцёл
Выгляд
Фарны касьцёл, Фара (ад ням. Pfarrei — парафія, прыход) — гістарычная назва некаторых найбольш значных парафіяльных[1] касьцёлаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найчасьцей назву «Фара» атрымліваў найстарэйшы мескі касьцёл або галоўны касьцёл у мескім дэканаце. У катэдральных местах фарным мог звацца другі паводле значнасьці касьцёл пасьля катэдры. Касьцёлы пры кляштарах не называліся фарнымі.
У наш час фарнымі, паводле традыцыі, працягваюць называцца касьцёлы, якія атрымалі такую назву ў мінулыя стагодзьдзі. Напрыклад, касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя ў Горадні, які цяпер зьяўляецца катэдраю Гарадзенскай дыяцэзіі.
Фарныя касьцёлы ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ашмяны: касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
- Глыбокае: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Горадня: касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя — пачаў звацца Фарным у канцы XVIII ст., калі ў яго перанесьли набажэнствы з пашкоджанай пажарам Фары Вітаўта
- Магілёў: касьцёл Сьвятога Казімера (захаваўся часткова, выкарыстоўваецца як склад)
- Мір: касьцёл Сьвятога Мікалая
- Ліда: касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
- Наваградак: касьцёл Перамяненьня Божага
- Нясьвіж: касьцёл Божага Цела
Зьнішчаныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Берасьце: касьцёл Сьвятога Крыжа (Фара Вітаўта)
- Віцебск: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Горадня: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта)
- Івянец: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Клецак: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Мазыр: касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Менск: касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Слуцак: Фарны касьцёл
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2