Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Ашмяны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ашмяны |
Каардынаты | 54°25′24.36″ пн. ш. 25°56′09.14″ у. д. / 54.4234333° пн. ш. 25.9358722° у. д.Каардынаты: 54°25′24.36″ пн. ш. 25°56′09.14″ у. д. / 54.4234333° пн. ш. 25.9358722° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] |
Аўтар праекту | Вацлаў Міхневіч |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Фарны) — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Гальшанская, 1. Дзее. Твор архітэктуры рэнэсансу і нэабарока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымска-каталіцкая парафія ў Ашмянах утварылася ў XIV ст. Першы касьцёл быў драўляным.
У XVII ст. на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл у стылі рэнэсансу. У інвэнтары 1668 году пры апісаньні Рынку ўпамінаецца шпіталь пры Фарным касьцёле. Паводле інвэнтару Ашмянскага староства 1740 году, пры касьцёле існавалі плябанія і шпіталь[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1832 годзе сюды перанесьлі з Гудагаю цудоўны абраз Маці Божай (захоўваўся да 1907 году). Па пажары 1837 году касьцёл адбудавалі.
У 1899—1906 гадох касьцёл рэканструявалі[2] паводле праекту архітэктара Вацлава Міхневіча.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі 13 ліпеня 1938 году сьвятыню наноў кансэкравалі.
У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і разьмясьцілі ў будынку фабрыку (тутэйшую царкву Маскоўскага патрыярхату зачынілі толькі ў 1964 годзе).
У 1989 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. Урачыстае асьвячэньне званоў адбылося 28 студзеня 1990 году (з удзелам біскупа Тадэуша Кандрусевіча).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры рэнэсансу і нэабарока з элемэнтамі віленскага барока. Да рэканструцыі гэта была прастакутная ў пляне базыліка зь дзьвюма чацьверыковымі вежамі, убудаванымі ў галоўны фасад. Асноўны аб'ём накрываўся высокім 2-схільным дахам з сыгнатуркай над алтаром. Да прэзьбітэрыюму далучаліся дзьве 2-павярховыя закрысьціі.
Па рэканструкцыі касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Цэнтральны аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, падзяляецца лучковымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах зь пілястрамі ў прасьценках і апяразаецца складаным прафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нэфы пад 1-схільнымі дахамі падзяляюцца здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў агульных аркавых ліштвах з здвоенымі пілястрамі ў прасьценках. Над галоўным фасадам узвышаюцца высокія 5-ярусныя шатровыя вежы з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі. У цэнтры фасад вылучаюцца высокім рызалітам з трыкутным франтонам у завяршэньні і лучковым уваходным парталам. Бакавыя нэфы на галоўным фасадзе таксама завяршаюцца фігурнымі шчытамі з валютамі і кутнімі пінаклямі.
Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
К. Русецкі, 1846 г.
-
1894 г.
-
Абмеры, 1899 г.
-
Абмеры, 1899 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
Праект рэканструкцыі 1899 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
З боку апсыды
-
Плян
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Да рэканструкцыі, 1897 г.
-
Па рэканструкцыі, 1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1920-я гг.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
1934 г.
-
17.05.1935 г.
-
1930-я гг.
-
1936 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1941—44 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Выгляд уночы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Стары касцёл Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, Блог Ашмянаў, 28 красавіка 2013 г.
- ^ Ашмяны (касцёл), Слова Жыцця, 11 студзеня 2013 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн., 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 688 с.: іл. ISBN 985-6302-54-4