Перайсьці да зьместу

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мазыр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Краіна Беларусь
Места Мазыр

Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і (Фарны) — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіўся на вяршыні Замкавай гары, на Замкавай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока і клясыцызму. Існаваў да 1930-х гадоў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1616 годзе староста Б. Славінскі заснаваў у Мазыры парафіяльны (фарны) касьцёл. У 1723—1773 гадох пры касьцёле дзеяла місія езуітаў, якая з 1726 году трымала школу (з 1773 году — сьвецкая вучэльня).

Адбудоўваўся па пажары ў 1757 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

Існаваў у 1927 годзе.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока і клясыцызму. Гэта быў крыжовы ў пляне драўляны будынак завяршаў магутны 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты сфэрычным купалам. Асобна стаяла 3-ярусная званіца (таксама драўляная)[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 435.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]