Перайсьці да зьместу

Урсуля фон дэр Ляен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урсуля фон дэр Ляен
па-нямецку: Ursula von der Leyen
17 сьнежня 2013 — 17 ліпеня 2019
Папярэднік Томас дэ Мэзьер[d]
Наступнік Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр
22 лістапада 2005 — 30 лістапада 2009
Папярэднік Рэната Шміт[d]
Наступнік Крыстына Шрэдэр[d]
30 лістапада 2009 — 17 сьнежня 2013
Папярэднік Франц Ёзэф Юнг[d]
Наступнік Андрэа Налес[d]
27 кастрычніка 2009 — 22 кастрычніка 2013
з 2003
з 1 сьнежня 2019
Папярэднік Жан-Клёд Юнкер
24 кастрычніка 2017 — 31 ліпеня 2019
Наступнік Інгрыд Пальман[d]
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 8 кастрычніка 1958(1958-10-08)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Гайка фон дэр Ляен[d]
Дзеці: David von der Leyen[d], Sophie von der Leyen[d], Maria Donata von der Leyen[d], Victoria von der Leyen[d], Johanna von der Leyen[d], Egmont von der Leyen[d] і Gracia von der Leyen[d]
Бацька: Эрнст Альбрэхт[d]
Маці: Адэль Альбрэхт[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Урсуля Гэртруд фон дэр Ляен (па-нямецку: Ursula Gertrud von der Leyen; у дзявоцтве Альбрэхт; нарадзілася 8 кастрычніка 1958 году, Іксэль, Брусэль, Бэльгія) — нямецкі і эўрапейскі палітык.

У 2013—2019 гадох займала пасаду лідэра кіроўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу і міністаркі абароны Нямеччыны, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. 16 ліпеня 2019 году была абраная на пасаду Старшыні Эўрапейкай камісіі. Заступіла на пасаду 1 сьнежня 2019 году. 18 ліпеня 2024 году пераабрана галавой Эўракамісіі на другі тэрмін. Урсуля фон дэр Ляен мае сем дзяцей.

Адукацыя і прафэсійная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поруч зь сям’ёй пераехала ў рэгіён Гановэру ў 1971 годзе, калі ейны бацька пастанавіў заняцца палітыкай і стаў міністрам-прэзыдэнтам зямлі Ніжняя Саксонія ў 1976 годзе. У 1977 годзе яна пачала вывучаць эканоміку ў Гётынгенскім унівэрсытэце. Праз страх перад камуністычным тэрарызмам у Заходняй Нямеччыне яна ўцякла ў Лёндан у 1978 годзе пасьля таго, як ейнай сям’і паведамілі, што Фракцыя Чырвонай Арміі плянуе выкрасьці яе праз тое, што яна дачка вядомага палітыка. Больш за год Альбрэхт больш за год хавалася ў Лёндане, дзе жыла пад аховай Скотлэнд-Ярду пад імём Роўз Лэдсан, каб пазьбегнуць выяўленьня, і паступіла ў Лёнданскую школу эканомікі[4][5][6][7]. Яна вярнулася ў Нямеччыну ў 1979 годзе, але некалькі гадоў жыла з ахоўнікам[8].

У 1980 годзе дзяўчына перайшла да вывучэньне мэдыцыны і паступіла ў Гановэрскую мэдычную школу, якую скончыла ў 1987 годзе і атрымала мэдычную ліцэнзію з спэцыялізацыяй на жаночым здароўі[9]. З 1988 па 1992 гады Альбрэхт працавала асыстэнткай лекара ў жаночай клініцы Гановэрскай мэдычнай школы. Пасьля абараніла дысэртацыю[10] і атрымала ступень доктаркі мэдычных навук у 1991 годзе. Пасьля нараджэньня двайнятаў была хатняй гаспадыняй у Каліфорніі з 1992 па 1996 гады, у той час як ейны муж працаваў выкладчыкам Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. У 1996 годзе вярнулася ў Нямеччыну[11]. З 1998 па 2002 гады яна выкладала на катэдры эпідэміялёгіі, сацыяльнай мэдыцыны і дасьледаваньняў сыстэмы аховы здароўя Гановэрскай мэдычнай школы. У 2001 годзе яна атрымала ступень магістра аховы здароўя[12][13].

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урсуля фон дэр Ляен далучылася да ХДС у 1990 годзе і пачала актыўна браць удзел у мясцовай палітыцы ў Ніжняй Саксоніі ў 1996 годзе, неўзабаве пасьля таго, як вярнулася ў Нямеччыну. Яна была сябрам камітэту па сацыяльнай палітыцы ХДС у Ніжняй Саксоніі з 1996 году, а таксама стала актыўным сябрам асацыяцыі лекараў у партыі[14].

У Ляндтагу і Бундэстагу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Урсуля фон дэр Ляен у 2005 годзе.

Фон дэр Ляен была абраная ў парлямэнт Ніжняй Саксоніі на зямельных выбарах 2003 году ў той жа акрузе, якую прадстаўляў тагачасны канцлер краіны Гергард Шрэдэр з 1986 па 1998 гады. З 2003 па 2005 гады яна была міністаркай ураду Ніжняй Саксоніі, служыўшы ў кабінэце Крыстыяна Вульфа, адказваючы за сацыяльныя справы, жанчынаў, сям’ю і ахову здароўя[14]. У 2003 годзе далучылася да групы на чале з Ангелай Мэркель дзеля распрацоўкі альтэрнатыўнай прапановы рэформы сацыяльнага забесьпячэньня ў адказ на «Парадак дня 2010» канцлера Шрэдэра. Напярэдадні фэдэральных выбараў 2005 году Мэркель абрала фон дэр Ляен у свой ценявы кабінэт[15][16]. У 2005 годзе яна была прызначаная фэдэральнай міністаркай па справах сям’і і моладзі ў кабінэце Мэркель.

На фэдэральных выбарах 2009 году фон дэр Ляен была абраная ў Бундэстаг ад 42-й выбарчай акругі Гановэра поруч Эдэльгардам Бульманам ад сацыял-дэмакратаў. На перамовах аб стварэньні кааліцыйнага ўраду пасьля выбараў яна ачольвала дэлегацыю ХДС/ХСС у працоўнай групе, якая займалася палітыкай аховы здароўя. Яна была зноў прызначаная міністаркай сям’і[17], але 30 лістапада 2009 году замяніла Франца Ёзэфа Юнга на пасадзе фэдэральнай міністаркі працы і сацыяльных справаў[18].

У міністэрстве абароны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2010 году яна была абраная адным з чатырох намесьнікаў старшыні ХДС Меркель разам з Фолькерам Буф’е, Норбэртам Рэтгенам і Анэт Шаван. У сьнежні 2013 году Ўрсуля фон дэр Ляен была прызначаная на пасаду міністаркі абароны краіны, стаўшы першай жанчынай у гісторыі Нямеччыны на гэтай пасадзе[19]. Цягам першага году яна тройчы наведала войскі бундэсвэра, дыслякаваныя ў Аўганістане, і назірала за паступовым вывадам нямецкіх жаўнерам краіны[20]. У чэрвені 2014 году фон дэр Ляен прадставіла плян коштам 100 мільёнаў эўра, каб зрабіць нямецкае войска больш прывабным для рэкрутаў, у тым ліку шляхам прапановы дзіцячых садкоў для дзяцей салдат і значнага павышэньня наддатак за працу ў цяжкіх камандзіроўках[21][22].

На Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў лютым 2015 году фон дэр Ляен публічна абараняла адмову Нямеччыны надаваць Украіне зброю. Падкрэсьліваючы неабходнасьць захаваньня адзінства ў Эўропе ў дачыненьні да Ўкраіны, яна сьцьвярджала, што перамовы з Расеяй, у адрозьненьне ад джыхадыстаў з Ісламскай дзяржавы, магчымыя. Агулам працуючы ў міністэрстве абароны да 2019 году, яна сутыкалася з крытыкай у свой бок за стыль кіраваньня, залежнасьць ад зьнешніх кансультантаў і цяжкасьці з падрыхтоўкай войска[23].

У структурах Эўразьвязу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На канфэрэцыі ААНЮ прысьвечанай зьмене клімату ў 2021 годзе.

2 ліпеня 2019 году фон дэр Ляен была прапанаваная Эўрапейскай радай у якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі[24][25]. 16 ліпеня ейная кандыдатура была зацьверджаная Эўрапейскім парлямэнтам 383 галасамі супраць 327[26]. Нямеччына ўстрымалася падчас галасаваньня. У артыкуле The Guardian распавядалася, што галоўным чыньнікам адмовы Нямеччыны падтрымаць ейнае вылучэньне было тое, што фон дэр Ляен зважалася на радзіме асобай, якая выклікае рознагалосьсі[27].

Праз новую пасаду ў структуры Эўразьвязу яна адмовілася ад свайго месца ў Бундэстагу 31 ліпеня 2019 году[28] ды пераехала ў Брусэль. У сакавіку 2020 году фон дэр Ляен адхіліла ідэю прыпыненьня Шэнгенскага пагадненьня з мэтай увядзеньня памежнага кантролю з Італіяй, якая была ахопленая пандэміяй каранавірусу[29][30][31]. Гэтая пастанова выклікала крытыку з боку некаторых эўрапейскіх палітыкаў[32][33]. Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе фон дэр Ляен заявіла, што Ўкраіна павінна стаць сябрам Эўразьвязу, а ўкраінскі народ належыць да эўрапейскай сям’і, але краіна мусіць прайсьці яшчэ доўгі шлях, а найперш вайна павінна скончыцца[34]. 4 траўня 2022 году яна абвесьціла, што Эўразьвяз будзе імкнуцца забараніць увесь імпарт расейскай сырой нафты і нафтапрадуктаў[35].

27 чэрвеня 2024 году Эўрапейская рада вылучыла фон дэр Ляен на другі тэрмін у якасьці прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі. 18 ліпеня яна была пераабраная большасьцю галасоў дэпутатаў Эўрапарлямэнту[36].

  1. ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/2005334/Ursula-von-der-Leyen
  2. ^ а б Petrikowski N. P. Ursula von der Leyen // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  4. ^ «LSE alumna Ursula von der Leyen elected EU Commission head». London School of Economics and Political Science.
  5. ^ Mendick, Robert; Huggler, Justin (3.07.2019). «Ursula von der Leyen, nominee for EU top job, lived in London under alias to escape Baader-Meinhof gang». The Telegraph.
  6. ^ Crossland, David (15.12.2013). «'Heir to Angela Merkel' appointed Germany’s first female defence minister». The Daily Telegraph.
  7. ^ «Dr. Ursula von der Leyen». Christlich Demokratische Union Deutschlands.
  8. ^ «Who is Germany’s Ursula von der Leyen, the surprise candidate set to take the EU’s top job?». The Local.de.
  9. ^ «Germany Appoints 1st Female Defense Minister». Defense News.
  10. ^ Ursula Gertrud von der Leyen. «C-reaktives Protein als diagnostischer Parameter zur Erfassung eines Amnioninfektionssyndroms bei vorzeitigem Blasensprung und therapeutischem Entspannungsbad in der Geburtsvorbereitung». Katalog der Deutschen Nationalbibliothek.
  11. ^ Moulson, Geir (2.07.2019). «Von der Leyen: pro-EU fixture in Merkel’s Cabinets». AP News.
  12. ^ «Who is Ursula von der Leyen, the New EU Commission President?». Time.
  13. ^ Rahlf, Katharina (30.06.2009). Lorenz, Robert; Micus, Matthias (eds.). «Ursula von der Leyen — Seiteneinsteigerin in zweiter Generation». Seiteneinsteiger: Unkonventionelle Politiker-Karrieren in der Parteiendemokratie. Springer-Verlag. — С. 278. — ISBN 978-3-531-91569-2.
  14. ^ а б «Who is EU commission president Ursula von der Leyen». Euronews.
  15. ^ Matthew Tempest (17.08.2005). «Merkel unveils 'cabinet' ahead of German elections». The Guardian.
  16. ^ Dempsey, Judy (18.08.2005). «Merkel puts small team forward». New York Times.
  17. ^ Fullerton, Elizabeth (27.11.2009). «Merkel moves German family minister to labor job». Reuters.
  18. ^ «Nachfolge von Franz Josef Jung: Von der Leyen wird Arbeitsministerin». Spiegel Online.
  19. ^ Oltermann, Philip (15.12.2013). «Ursula von der Leyen appointed as Germany’s first female defence minister». The Guardian.
  20. ^ «German defence minister makes surprise Afghanistan visit». Deutsche Welle.
  21. ^ Huggler, Justin (2.06.2014). «German army to offer soldiers crèches and flat-screen TVs». The Daily Telegraph.
  22. ^ Huggler, Justin (12.09.2014). «After army crèches and cosy barracks, Germany has new idea for troops — shorter working hours». The Daily Telegraph.
  23. ^ Andrea Shalal (18.10.2018). «German defense ministry orders reforms, inquiry into use of consultants». Reuters.
  24. ^ «First woman nominated to lead EU Commission». BBC.
  25. ^ «EU leaders pick Germany’s von der Leyen to lead Commission». Politico.
  26. ^ «MEPs back von der Leyen as EU Commission head». BBC
  27. ^ Oltermann, Philip (4.07.2019). «'Not the best candidate': Germans condemn own choice for top EU job». The Guardian.
  28. ^ «Deutscher Bundestag — Ausgeschiedene Abgeordnete der 19. Wahlperiode». Deutscher Bundestag.
  29. ^ «Coronavirus: EU rules out Schengen border closures amid Italy outbreak». Deutsche Welle.
  30. ^ «Salvini and Le Pen Don’t Have a Coronavirus Cure». Bloomberg.
  31. ^ Stevis-Gridneff, Matina (28.02.2020). «Coronavirus: Europe’s open borders threatened by spread of disease». The Independent.
  32. ^ «Coronavirus: European borders likely to remain open despite crisis in Italy, observers say». South China Morning Post.
  33. ^ «Coronavirus Nightmare Could Be the End for Europe’s Borderless Dream». The New York Times.
  34. ^ «Україна має вступити до ЄС – президент Єврокомісії». Слово і Діло.
  35. ^ «EU oil ban adds pressure on Russia but obstacles remain: Analysts». Al Jazeera.
  36. ^ «Parliament re-elects Ursula von der Leyen as Commission President». European Parliament.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Томас дэ Мэзьер
Міністар абароны Нямеччыны
17 сьнежня 2013 — 17 ліпеня 2019
Наступнік
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр