Перайсьці да зьместу

Крыстыян Вульф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Вульф
ням. Christian Wilhelm Walter Wulff
2009 г.
2009 г.
10-ы фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны
30 чэрвеня 2010 — 17 лютага 2012
Прэм’ер-міністар Ангела Мэркель
Папярэднік Горст Кёлер
Наступнік Ёахім Гаўк
10-ы міністар-прэзыдэнт Ніжняй Саксоніі
4 сакавіка 2003 — 30 чэрвеня 2010
Папярэднік Зыгмар Габрыэль
Наступнік Дэвід Макалістэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 чэрвеня 1959 (65 гадоў)
Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, Заходняя Нямеччына
ПартыяХрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (з 1975 г.)
АдукацыяАснабруцкі ўнівэрсытэт (1987)
Сужэнец жонка Бэтына Вульф (з 2008 г.); Крыстыяна Вогт (1988—2006)
Дзеці дачка Аналена (нар. 1993 г.), сын Лінус (нар. 2008 г.)
Бацька Рудольф Вульф
Маці Дагмара Вульф
Узнагароды Узнагарода за цярпімасьць (2014 г.)
Подпіс
Сайт christianwulff.de

Крыстыян Вільгэльм Вальтэр Вульф (нар. 1959 г., Аснабрук, зямля Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі палітык, чалец кансэрватыўнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу. З 4 сакавіка 2003 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. 3 чэрвеня 2010 году вылучаны канцлерам Ангелай Мэркель на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны пасьля адстаўкі Горста Кёлера. 30 чэрвеня 2010 году Фэдэральны сход Нямеччыны ў трэцім туры галасаваньня абраў Вульфа на пасаду прэзыдэнта краіны. З 1240 сапраўдных галасоў у падтрымку яго кандыдатуры было аддадзена 625 галасоў. 16 лютага 2012 г. акруговы пракурор Гановэру (зямля Ніжняя Саксонія) зрабіў запыт аб зьняцьці зь яго прэзыдэнцага імунітэту ў сувязі з расьсьледаваньнем пазычаньня ў сяброў 500 тыс. эўра на набыцьцё дому ўвосень 2008 году. 17 лютага 2012 г. Вульф падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта з нагоды падазрэньня ў карупцыі[1]. 27 лютага 2014 г. Гановэрскі акруговы суд апраўдаў Вульфа.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыстыян Вульфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў