Тонга
Тонга Pule'anga 'o Tonga Kingdom of Tonga | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ko e ʻOtua mo Tonga ko hoku tofiʻa» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ko e fasi ʻo e tuʻi ʻo e ʻOtu Tonga» | |||||
Афіцыйная мова | тонга, ангельская | ||||
Сталіца | Нукуалофа | ||||
Найбуйнейшы горад | Нукуалофа | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Георг Тупоў V Фэлеці Сэвэле | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
186-е месца ў сьвеце 748 км² 4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
195-е месца ў сьвеце 104 000 139/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
167-е месца ў сьвеце $554 млн $5382 | ||||
Валюта | Паанга (TOP) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
4 чэрвеня 1970 | ||||
Аўтамабільны знак | TON | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .to | ||||
Тэлефонны код | +676 | ||||
То́нга, То́нґа (па-ангельску: Tonga) — выспавая краіна разьмешчаная ў Палінэзіі, у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на поўдні ад Самоа, і на захадзе ад Фіджы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя людзі зьявіліся на выспах Тонга 6000 гадоў таму. Тут знайшлі самыя старажытныя паселішчы ў Палінэзіі. Каля ХІІ стагодзьдзя танганцы стварылі значную цывілізацыю ў Ціхім акіяне, якая некаторымі навукоўцамі называецца «Танганская імпэрыя». У ХV і XVII стагодзьдзях на выспах Тонга адбываліся грамадзянскія войны. У гэтыя часы тут высадзіліся першыя эўрапейцы — галяндзкія вандроўнікі Вілем Шоўтэн і Якаб Лемэр у 1616 годзе, а потым Джэймз Кук у 1773, 1774 і 1777 гадах. Джэймз Кук назваў выспы «выспамі Сяброўства». З 1774 году на выспах пачалі зьяўляцца ангельскія місіянэры.
У 1845 годзе выспы Тонга былі аб’яднаныя ў каралеўства Палінэзіі мясцовым уладаром Таўфаахаў, які быў ахрышчаны і атрымаў хрысьціянскае імя Георг. У 1875 годзе ён абвясьціў стварэньне на тэрыторыі Тонга канстытуцыйнай манархіі, увёў заканадаўчую сыстэму, дараваў роўныя правы жанчынам, права землеўладаньня, свабоду прэсы, і абмежаваў свабоду лякальных уладароў. Аднак, пасьля ўшэсьця на трон другога караля ў 1900 годзе, краіна трапіла пад брытанскі пратэктарат.
Незалежнасьць Тонга атрымала ў 1970 годзе, застаўшыся ў складзе Брытанскай садружнасьці нацыяў. У 1999 годзе краіна стала ўдзельніцай ААН.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тонга зьяўляецца адзінай манархіяй ў Ціхім акіяне. Улада манарха значна большая чым у эўрапейскіх краінах, а аўтарытэт караля зьяўляецца такім жа высокім як і стагодзьдзі назад, згодна з традыцыямі Тонга. Каралеўская сям’я, а таксама мясцовыя ўладары зьяўляюцца самымі багатымі людзьмі краіны, між тым большасьць насельніцтва Тонга жыве па-за рысай беднаты.
Кіраўніком краіны зьяўляецца кароль, які назначае прэм’ер-міністра і Кабінэт міністраў (часта пажыцьцёва). Часткай палітычнага жыцьця Тонга зьяўляецца парлямэнт, але яго ўлада значна абмежаваная. Грамадзяне краіны маюць права выбіраць толькі 9 з 23 дэпутатаў парлямэнту, а астатнія паходзяць зь сем’яў мясцовых уладароў і назначаюцца каралём.
Дзейнасьць палітычных партыяў у Тонга забаронена, але пасьля прыняцьця канстытуцыі 1980-х гадоў у краіне ўзьнік апазыцыйны рух, які змагаецца за дэмакратызацыю Тонга.
11 лютага 2006 году з пасады прэм’ер-міністра пайшоў сын караля, і пасьля сэрыі дэманстрацыяў, удзельнікі якіх дамагаліся дэмакратызацыі краіны, на гэтую пасаду быў упершыню назначаны чалавек, які не зьяўляецца ўдзельнікам каралеўскай сям’і.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўначы краіна мяжуе з Самоа, на паўночным захадзе з Ўолісам і Футунай, з захаду зь Фіджы, з усходу зь Ніуе, а з паўночнага ўсходу з Амэрыканскім Самоа. Архіпэляг Тонга складаецца з 169 выспаў, зь якіх толькі 45 заселеныя, яны дзеляцца на тры групы: Тонгатапу, Хаапаі, Ваваў. Выспы Тонга пераважна нізінныя каралавыя атолы, толькі некаторыя маюць вульканічнае паходжаньне зь дзейнымі вульканамі. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара на высьпе Као (1030 м).