Паанга
Паанга | |
Краіна | Тонга |
---|---|
Падзел | сэніці |
Код ISO-4217 | TOP |
Скарачэньне | T$ |
Сымбаль | T$ |
Цэнтральны банк | Нацыянальны рэзэрвовы банк Тонгі[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 3 красавіка 1967 |
Папярэдняя валюта | тангайскі фунт[d] |
Абменны курс: (Даляр ЗША (22.05.2008г.)) | 1,8248 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Паанга (код ISO 4217: TOP) — афіцыйная валюта Каралеўства Тонга з 1967 года, калі замяніла тангангскі фунт па курсе 1 фунт = 2 паанга. Дзеліцца на 100 сэніці. Звычайна скарачаецца да T$. Паанга прывязаны да некалькіх валютаў: аўстралійскага, новазэляндзкага і амэрыканскага даляраў і японскай ены.
У абарачэньні існуюць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сэніці і 1 паанга і банкноты вартасьцю 1, 2, 5, 20 і 50 паанга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паанга быў уведзены ў абарачэньне 3 красавіка 1967 года, каб замяніць танганскі фунт. Да 11 лютага 1991 года паанга быў прывязаны выключна да аўстралійскага даляра па курсе 1 : 1, але пасьля пераходу да прывязкі да некалькіх валютаў, абменны курс паанга паступова зьніжаецца. У 2006 годзе за адзін аўстралійскі даляр давалі 1,6 паанга.