Перайсьці да зьместу

Сьцяг Даніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суадносіны бакоў 28:37

Дзяржаўны сьцяг Даніі, званы датчанамі Данэброг (па-дацку: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжом. Дызайн гэтага крыжа пазьней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швэцыяй, Нарвэгіяй, Ісьляндыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна ня мае адносінаў да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швэцыі) і Фарэрамі, якія зьяўляюцца самакіравальнай часткай Даніі. Падчас існаваньня аб’яднанай Дацка-Нарвэскай дзяржавы Данэброг быў і сьцягам Нарвэгіі да 1821 году, калі Нарвэгія зацьвердзіла ўласны сьцяг. Данэброг зьяўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сьцягам, дакумэнтальна пацьверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагодзьдзе.

Паданьне аб зьяўленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Данэброг спускаецца на зямлю падчас Бітвы пры Калывані 15 чэрвеня 1219 году. Мастак Крыстыян Аўгуст Лёрэнтсэн, 1809. Арыгінал знаходзіцца ў Дзяржаўным музэі мастацтваў, Данія
Талін, Сад дацкага караля, 24 сакавіка 2007

У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каляністам у Прыбалтыцы і з дабраславеньня папы рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (па-дацку: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, разьмясьцілася поруч груды Тоомпэа.

15 чэрвеня 1219 году эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачалі адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам зь нябёсаў апусьцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжом — Данэброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.

Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэньня Данэброга.

Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць сьвята ў гонар Данэброга, які карыстаецца вялікім посьпехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сьцяг спусьціўся на зямлю.

Іншыя тэорыі аб паходжаньні сьцяга

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматлікія навукоўцы лічаць, што сьцяг быў запазычаны:

  • Чырвонае палотнішча зь белым крыжом было ў пачатку новага часу ваенным сьцягам нямецкага імпэратара.
  • Падобныя сымбалі маюць: дзяржаўныя сьцягі: Мальта, Швайцарыя; шматлікія гербы эўрапейскіх гарадоў і правінцыяў.

Гісторыя зьмен сьцяга

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг прытрываў зьмены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб’яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швэцыю й Нарвэгію. Тады ў левым верхнім куце сьцяга зьявіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швэцыя, а ў 1812 і Нарвэгія. Тады Данэброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданьні спусьціўся зь нябёсаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Даніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў