Перайсьці да зьместу

Сьцяг Андоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Андоры
Андора
Сьцяг Андоры
Прапорцыі 10:7[d]
Прыняты 27 жніўня 1971

Сьцяг Андо́ры — дзяржаўны сымбаль Княства Андоры.

Сьцяг уяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца з трох вэртыкальных няроўных сіняй, жоўтай і чырвонай палос. У цэнтры сярэдняй жоўтай паласы — герб Андоры.

Гэты трыкалёр зьяўляецца сьцягам Андоры з XIX стагодзьдзя. Сіні й чырвоны — колеры Францыі, а жоўты й чырвоны — Гішпаніі: разам яны адлюстроўваюць франка-гішпанскае заступніцтва над Андорай. У цэнтры сьцяга — тарча з выявай мітры і кія Урхэльскага біскупа і двух быкоў, сымбалізуючых сумеснае кіраваньне Францыі й Гішпаніі; чырвоныя палосы на жоўтым фоне — колеры Каталёніі. Дэвіз на тарчэ: «Адзінства робіць моцным» (па-лацінску: Virtvs Vnita Fortior). Сьцяг быў прыняты ў 1866 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]