Перайсьці да зьместу

Станіслаў Панятоўскі (сын Казімера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Панятоўскі
Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788
Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788

Герб «Цяля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 лістапада 1754
Памёр 13 лютага 1833
Род Панятоўскія
Бацькі Казімер Панятоўскі
Апалёнія з Устшыцкіх
Жонка Касандра Лючы
Дзеці Юзэф Міхал, Караль
Дзейнасьць палітык, земляўласьнік, дыплямат, мэцэнат, калекцыянэр, бібліяфіл

Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Флярэнцыя) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (17841791), генэрал-лейтэнтант, шэф пешай коннай гвардыі.

Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Казімера і Апалёніі з Устшыцкіх.

Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лёндан, у 1772 навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.

Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расейскай імпэрытрыцай Кацярынай II. Пазьней пасяліўся ва Ўкраіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.

Быў пасьлядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцьці Канстытуцыі 3 траўня (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.

Ад зьвязку з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымаіл тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад францускай арыстакратыі[3].