Сылескі этналект: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.3) (робат зьмяніў: cs:Slezština (Lechicki jazyk) |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: sk:Sliezština |
||
Радок 143: | Радок 143: | ||
[[stq:Sleesisk (slawiske Sproake)]] |
[[stq:Sleesisk (slawiske Sproake)]] |
||
[[sq:Gjuha silesiane]] |
[[sq:Gjuha silesiane]] |
||
[[sk:Sliezština]] |
|||
[[cu:Силєꙁі́искъ ѩꙁꙑ́къ]] |
[[cu:Силєꙁі́искъ ѩꙁꙑ́къ]] |
||
[[sl:Šlezijščina]] |
[[sl:Šlezijščina]] |
Вэрсія ад 15:45, 1 траўня 2011
Сылеская | |
Ślůnsko godka | |
Ужываецца ў | Польшча Чэхія Нямеччына ЗША |
---|---|
Рэгіён | Сылезія |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 1 250 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sli |
ISO 639-2(Т) | sli |
ISO 639-3 | szl |
SIL | szl |
Сылеская мова (па-сылеску: Ślůnsko godka, па-польску: Język śląski або па-польску: Dialekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да чэскай і польскай моваў. Як можна даведацца з каталёгу Ethnologue, гэта верхне-сылескі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы з Верхняй Сылезіі.
Распаўсюджаньне
Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 56 700 чалавек назвалі сылескую мову роднай [2], а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі па нацыянальнасьці [3]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтай мовы (большасьць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескай мове размаўляюць і ў іншых частках сьвету.
Дыялект альбо мова?
Пункты гледжаньня на гэтае пытаньне ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі мовы, бо частка яе носьбітаў не прызнае яе за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і лічаць сылескую мову адрознай ад польскай.
Калі клясыфікаваць яе як дыялект, то гэта самы самастойны з усіх польскіх дыялектаў. Калі лічыць яе асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і чэскай мовамі, зь вялікім уплывам нямецкай мовы.
Прыклад тэксту
Вось прыклад вершаванкі на сылескай мове:
Pjerůn
Jasny pjerůn ščilou z ńeba
Zaroz śe přežegnać čeba.
Пераклад на беларускую мову:
Пярун
Яркі пярун стрэльнуў зь неба -
Зараз жа перажагнуцца трэба.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Slonsko Lauba (сыл.)
Вікіпэдыя мае вэрсію сылескай мовай |