Цешынская Сылезія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Польская мапа Цешынскай Сылезіі
Мапа Цешынскай Сылезіі (1918—1945)

Це́шынская Сыле́зія (па-польску: Śląsk Cieszyński, па-чэску: Těšínské Slezsko ці чэск. Těšínsko, па-нямецку: Teschener Schlesien) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сылезіі, разьмешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёну адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасьля Першай сусьветнай вайны было падзеленае між Чэхаславаччынай і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Само места Цешын было падзеленае на польскае Цешын і Чэскі Цешын у Чэхаславаччыне. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сылезіі складае эўрарэгіён Цешынская Сылезія (польск. Euroregion Śląsk Cieszyński, чэск. Euroregion Těšínské Slezsko).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цешынская Сылезія займае тэрыторыю між паўночна-заходняй часткаю Карпатаў, далінай Асьвенцыму, часткаю Сылескай даліны і ўсходняй часткаю Судэтаў. Рэгіён аддзелены ад астатняй Сылезіі (у прыватнасьці, ад Верхняй) ракой Віслай, ад Малой Польшчы ракой Бялай і Баранавай гарой — найвышэйшым пунктам польскай часткі рэгіёну (1220 мэтраў над узроўнем мора). Найвышэйшы пункт рэгіёну — Лысая гара (1324 м) у чэскай частцы. Ён таксама мяжуе са Славаччынай праз горны хрыбет Полам (Яблункаўскі перавал) і з Маравіяй па рэках Остравіцы і Одры. Рэгіёнам працякае рака Волшэ.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]