Русіфікацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fi:Venäläistäminen
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Назва файла
Радок 5: Радок 5:


=== У Расейскай імпэрыі ===
=== У Расейскай імпэрыі ===
{{Падвойная выява|справа|Uniate Church in Miensk.jpg|180|CategoryChurch of Holy Spirit03.jpg|180|'''Расеізацыя праз архітэктуру''': колішняя грэка-каталіцкая [[Царква Сьвятога Духа (Менск)|царква Сьвятога Духа]] ў [[Менск]]у да (леваруч) і пасьля (праваруч) перабудовы ў стылі [[Масковія|маскоўскай сярэднявечнай]] архітэктуры ([[1893]])}}
{{Падвойная выява|справа|Uniate Church in Miensk.jpg|180|Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit03.jpg|180|'''Расеізацыя праз архітэктуру''': колішняя грэка-каталіцкая [[Царква Сьвятога Духа (Менск)|царква Сьвятога Духа]] ў [[Менск]]у да (леваруч) і пасьля (праваруч) перабудовы ў стылі [[Масковія|маскоўскай сярэднявечнай]] архітэктуры ([[1893]])}}


[[28 траўня]] [[1772]] году адразу пасьля [[Рэч Паспалітая#.D0.9F.D0.B5.D1.80.D1.88.D1.8B_.D0.BF.D0.B0.D0.B4.D0.B7.D0.B5.D0.BB_.D0.A0.D1.8D.D1.87.D1.8B_.D0.9F.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.B0.D0.BB.D1.96.D1.82.D0.B0.D0.B9|першага падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расейская імпэратарка [[Кацярына II]] падпісала Наказ, паводле якога ўсе губэрнатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губэрняў абавязваліся складаць свае выракі, рашэньні і загады толькі на расейскай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сфэры ўлады. [[8 траўня]] [[1773]] году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выключна расейскай мовы<ref>Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т. 2. — Мн., 1940.</ref>.
[[28 траўня]] [[1772]] году адразу пасьля [[Рэч Паспалітая#.D0.9F.D0.B5.D1.80.D1.88.D1.8B_.D0.BF.D0.B0.D0.B4.D0.B7.D0.B5.D0.BB_.D0.A0.D1.8D.D1.87.D1.8B_.D0.9F.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.B0.D0.BB.D1.96.D1.82.D0.B0.D0.B9|першага падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расейская імпэратарка [[Кацярына II]] падпісала Наказ, паводле якога ўсе губэрнатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губэрняў абавязваліся складаць свае выракі, рашэньні і загады толькі на расейскай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сфэры ўлады. [[8 траўня]] [[1773]] году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выключна расейскай мовы<ref>Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т. 2. — Мн., 1940.</ref>.

Вэрсія ад 17:31, 27 сакавіка 2012

Русіфікацыя, русыфікацыя (па-расейску: русский + па-лацінску: -fico «раблю»), дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5] або расеізацыя[6][7][8] — сукупнасьць захадаў уладаў Расейскай імпэрыяй, а затым і СССР, накіраваных на насаджэньне[9] расейскай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх асыміляцыі і дасягненьня перавагі расейскай мовы і расейскай культуры на дадзенай тэрыторыі.

Русіфікацыя Беларусі

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Беларусі

У Расейскай імпэрыі

Файл:Uniate Church in Miensk.jpg
Расеізацыя праз архітэктуру: колішняя грэка-каталіцкая царква Сьвятога Духа ў Менску да (леваруч) і пасьля (праваруч) перабудовы ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры (1893)

28 траўня 1772 году адразу пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай расейская імпэратарка Кацярына II падпісала Наказ, паводле якога ўсе губэрнатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губэрняў абавязваліся складаць свае выракі, рашэньні і загады толькі на расейскай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сфэры ўлады. 8 траўня 1773 году Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаваньні ў Беларускіх губэрнях губэрнскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстаньне ў справаводзтве выключна расейскай мовы[10].

Кацярына II імкнулася да аб’яднаньня далучаных земляў зь іншымі часткамі імпэрыі, але рабіла гэта асьцярожна і паступова. Пасьля задушэньня паўстаньня 1794 году гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываньнем карных захадаў[11]. Расея афіцыйна адмаўляла беларускую нацыю і беларускую мову; чыноўнікі беларускага паходжаньня звальняліся зь дзяржаўных установаў і замяняліся расейскімі[12].

Павал I і Аляксандар I не прымалі значных захадаў супраць распаўсюджваньня польскай культуры і мовы, таму польскі ўплыў на беларускіх землях пасьля ягонага вынішчэньня ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці 19 стагодзьдзя перавышаў расейскі.

Расеізацыя праз архітэктуру: праваслаўная царква Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў Менску да (леваруч) і пасьля (праваруч) перабудовы ўладамі Расейскай імпэрыі

Пасьля прыходу да ўлады ў сьнежні 1825 году Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся пасьля задушэньня паўстаньня 1830—1831 гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртаньне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў Беларусі[11]. 16 верасьня 1831 году ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога зьяўлялася «зраўняць Заходні край ва ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губэрнямі»[11]. Міністар унутраных справаў Расейскай імпэрыі Пётар Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Очерк о средствах обрусения Западного края»[13] .

25 чэрвеня 1840 году Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як па ўрадавай, так і па судовай частцы, не выключаючы справаў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і найменьня яны не былі, трэба было пісаць толькі на расейскай мове. У афіцыйнай дакумэнтацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы». Беларусь атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасова скасоўвалася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага[12].

Апроч таго, Мікалай I зацьвердзіў пастанову пра перасяленьне ў Беларусь «выходцев из внутренних губерний, которые принесут с собой в сей край, чуждающийся России, наш язык, обычай, приверженность русских к престолу»[14].

Пры кіраваньні Аляксандра II назіраліся пэўныя паслабленьні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губэрніяў зь іншымі тэрыторыямі Расейскай імпэрыі ўсё яшчэ працягвалася[11].

Па задушэньні паўстаньня 1863—1864 гадоў працэс расеізацыі ўзначаліў генэрал-губэрнатар М. Мураўёў, названы сучасьнікамі Вешальнікам і Людаедам[15]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга краю» надаваў расеізацыі адукацыі, шырока вядомым зьяўляецца ягоны дэвіз:

« Что не доделал русский штык — доделает русская школа »

Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансэрватыўнага кірунку ў «западно-руссизме» Ксенафонта Гаворскага і садзейнічаў пераносу яго кіеўскага выданьня «Вестник Юго-Западной и Западной России» пад новай назвай «Вестник Западной России». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзеньне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасьцю, і ў 1871 годзе яго закрылі[16].

Зьвяртаючыся да беларускага дваранства Мураўёў казаў:

« Забудьте наивные мечтания, занимавшие вас доселе, господа, и помните, что если вы не станете здесь по своим мыслям и чувствам русскими, то вы будете здесь иностранцами и должны тогда покинуть этот край »

Апроч таго, істотнымі фактарамі расеізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» зьяўляліся падвышаныя (параўнальна з мэтраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расеі, а таксама расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала разьмяшчаліся ў беларускіх местах і мястэчках[17].

У СССР

У адпаведансьці з савецкай камуністычнай тэорыяй працэс зьліцьця ўсіх народаў Савецкага Саюзу ў адну нацыю мусіў адбывацца на падставе ўзаемнага скрыжоўваньня нацыянальных элемэнтаў усіх народаў, у тым ліку мовы. Насамрэч гэты працэс праводзіўся выключна на падставе расейскай нацыянальнай базы — на базе расейскай гісторыі, расейскай культуры, расейскай мовы і расейскага патрыятызму[18].

Кампанія супраць беларускай мовы была ўзьнятая ў СССР у пачатку 1930-х гадоў. Палітыка русіфікацыі беларускае мовы знайшла сваё канкрэтнае адлюстраваньне ў выдадзенай у 1931 годзе пад рэдакцыяй дырэктара Інстытуту Філязофіі Беларускай Акадэміі Навук акадэміка С. Я. Вальфсона «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі». Практычным завяршэньнем першага этапу кампаніі русіфікацыі беларускае мовы зрабілася ўрадавая пастанова Савету народных камісараў БССР за 28 жніўня 1933 году «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», якая датычыла ня толькі правапісу, але і фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў беларускай мовы.

У 1950 годзе Сталін пісаў[19]:

Мы будзем мець справу ня зь дзьвюма мовамі, ... а із сотнямі нацыянальных моваў, зь якіх у выніку даўгога эканамічнага, палітычнага й культурнага супрацоўніцтва нацыяў будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, а потым занальныя мовы зьліюцца ў вадну супольную міжнародную мову, ...якая... будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элемэнты нацыянальных і занальных моваў.

Адной з прадбачаных Сталіным занальных моваў мусіла паўстаць на базе расейскай мовы.

Цягам усёй русіфікацыйнай кампаніі, якая пачалася ў 1930-х гадох ва ўсіх нерасейскіх мовах Савецкага Саюзу адбываўся прыблізна адначасна аднолькавы працэс з аднолькавай рэакцыяй на яго з боку асобных народаў. Калі разгледзіць славянскія нерасейскія мовы СССР — беларускую і ўкраінскую — то ў сувязі з сваяцтвам гэтых моваў русіфікацыйны працэс у кожнай зь іх зьяўляўся ідэнтычным ва ўсіх дэталях. У працэсе русіфікацыі неславянскіх моваў — цюрксіх, моваў народаў Каўказу, мовы балцкіх народаў — існавалі пэўныя фармальныя і колькасныя розьніцы ад русіфікацыйнага працэсу ў беларускай альбо ўкраінскай мовах, але асноўныя мэты, на якія быў скіраваны гэты працэс, заставаліся аднолькавымі.

Рэалізацыя моўнай палітыкі ў БССР праводзілася ў двух кірунках, якія ўзаемна дапаўняюць адзін адно, але пасьлядоўна вялі да поўнай нівэляцыі беларускае мовы:

  1. Звужэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы ў публічным жыцьці і замена яе расейскай;
  2. Усебаковая русіфікацыя дапушчанай да публічнага ўжываньня беларускай мовы.

Кепская сытуацыя склалася з выданьнем беларускамоўных кнігаў. Беларускамоўныя кнігі трымаліся на складах, не пушчаліся ў продаж, а пасьля сьпісваліся ў якасьці затаваранай нехадавой прадукцыі, якую ніхто ня хоча чытаць. Разам зь зьмяншэньнем накладаў і колькасьці беларускамоўнай друкаванай прадукцыі, павялічвалася колькасьць і ўдзельная вага расейскамоўнай. У 1946 годзе наклад часопісаў на расейскай мове ў БССР складаў 1 адсотак, 1955 годзе ён дасягнуў 31 адсотку. У 1970 годзе агульны наклад беларускамоўных кнігаў складаў 9 мільёнаў асобнікаў, расейскамоўных — 16 мільёнаў[20].

26 траўня 1983 была прынятая пастанова ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР, аб павелічэньні на 15% заробку настаўнікаў расейскай мовы ў беларускамоўных школах. Пастанова прадугледжвала з студзеня 1984 году павелічэньне на 15% стаўкі настаўнікаў падрыхтоўчых і другіх-трэціх клясаў, якія ведалі расейскую мову, і настаўкікаў расейскай мовы і літаратуры ў 4—11 клясах агульнаадукацыйных школаў усіх тыпаў[20].

Русіфікацыя Польшчы

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Польшчы

Русіфікацыя Ўкраіны

Асноўны артыкул: Русіфікацыя Ўкраіны

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Уладзімір Агіевіч. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — У друку. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13).
  2. ^ Іван Касяк. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1994.
  3. ^ Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
  4. ^ Лідзія Савік. Рыцарам Айчыны прысвячаецца... // «Народная Воля» №17—18, 3 лютага 2009.
  5. ^ Ніна Баршчэўская. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю - 2 // Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, 13 траўня 2009.
  6. ^ Юры Пацюпа. Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // «Arche» № 6 (29), 2003.
  7. ^ Нэлі Бекус. Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш // «Arche» № 2 (31), 2004.
  8. ^ Ф. Д. Клімчук. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі // «Беларускя лінгвістыка». Вып. 50., 2001. С. 19—24.
  9. ^ Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 630
  10. ^ Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т. 2. — Мн., 1940.
  11. ^ а б в г Вячаслаў Швед. Эвалюцыя расейскай урадавай палітыкі адносна земляў Беларусі (1772—1863 г.) // «Гістарычны Альманах». Том 7, 2002.
  12. ^ а б Мікалай Крыжаноўскі. Жывая крыніца ты, родная мова // «Народная Воля» №65—66, 1 траўня 2008.
  13. ^ Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIХ века). — СПб: Алетейя, 2000.
  14. ^ 1831. Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
  15. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 257.
  16. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 133.
  17. ^ 86. Калі ў Беларусі пасяліліся расейцы? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  18. ^ Русіфікацыя // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 136.
  19. ^ И. Сталин. Марксизм и вопросы языкознания. — Москва, 1950.
  20. ^ а б Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў. Русыфікацыя // «Радыё Свабода», 13 сьнежня 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі