Абмеркаваньне:Русіфікацыя
А адкуль такая назва? Ня гледзячы на ўсю ейную лягічнасьць, у клясычным правапісе спрэс ужываецца выключна русіфікацыя ці (на манэр беларускай эміграцыі) русыфікацыя (слоўнік НН у тым ліку). Можа ёсьць сэнс перанесьці на карысьць распаўсюджанага і ўжыванага варыянту? —zedlik 23:47, 21 красавіка 2009 (UTC)
- Цалкам згодны. --Jim 06:34, 22 красавіка 2009 (UTC)
- Перапрошваю за затрымку — ня меў магчымасьці сюды зайсьці. Сапраўды, мова не заўжды падпарадкоўваецца лёгіцы... --Казімер Ляхновіч 14:47, 23 красавіка 2009 (UTC)
- Нічога страшнага, днём раней ці пазьней — ня так і істотна. Дзякуй за перанос. —zedlik 20:58, 23 красавіка 2009 (UTC)
«Русіфікацыя» нашчадкаў “Рускага княства” (былога складніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага й Жамойцкага)? Гм-м-м... Між іншым, беларускія бабулькі там-сям (дагэтуль!) мянуюць сваю беларускую гаворку “рускаю моваю”!--109.232.113.100 13:00, 7 чэрвеня 2012 (FET)
Сучасная русіфікацыя
[рэдагаваць крыніцу]А чаму нiчога няма пра сучасную русіфікацыю?
Структура артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, варта стварыць разьдзел «Русіфікацыя Беларусі» з спасылкай на адпаведны асноўны артыкул зь пераносам туды большай часткі цяперашняга зьмесьціва. --Казімер Ляхновіч 21:11, 25 ліпеня 2010 (UTC)
- Я ўвогуле хацеў зьвярнуць увагу на тое, што апісваецца русіфікацыя на Беларусі, а не як агульная зьява. Wizardist г +у 23:03, 25 ліпеня 2010 (UTC)
- Аднак прэамбула ўсё ж абагульненая, таму й прапаную вынесьці Беларусь у асобны асноўны артыкул + у будучыні, вядома, варта дапісаць пра іншыя краіны. --Казімер Ляхновіч 23:12, 25 ліпеня 2010 (UTC)
касаемо "замещения чиновников белорусского происхождения русскими"
[рэдагаваць крыніцу]вам не надоело в каждой статье, касающейся белорусско-российских отношений делать из русских козлов отпущения? да будет вам известно, что львиная часть (если не большинство) чиновников рос. империи по происхождению были немцы и др. инородцы, как и сам царь.