Перайсьці да зьместу

Саранск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саранск
рас. Саранск
Саранск
Герб Саранску Сьцяг Саранску
Дата заснаваньня: 1641
Горад з: 1780
Мясцовая назва: макш. Саранск ошсь, эрз. Саран ош
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Мардовія
Кіраўнік: Пётар Тултаеў[d][1]
Плошча: 81,478 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 314 789 чал.
шчыльнасьць: 3863,48 чал./км²
Тэлефонны код: +7 8342
Паштовы індэкс: 430xxx
АКАТУ: 89 401
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 45°11′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 45.18333° у. д. / 54.18333; 45.18333Каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 45°11′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 45.18333° у. д. / 54.18333; 45.18333
Саранск на мапе Расеі
Саранск
Саранск
Саранск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.adm-saransk.ru/

Саранск (па-расейску: Саранск; макш. Саранск ошсь; эрз. Саран ош) — горад у Расеі, цэнтар рэспублікі Мардовіі, разьмешчаны на рацэ Інсар, якая належыць да басэйну Волгі. Знаходзіцца на адлегласьці 642 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. Заснаваны ў 1641 годзе. У 1780 годзе Саранск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны ягоны герб.

На 2021 год аднымі з найбольшых прадпрыемстваў гораду былі электралямпавы завод «Лісма» і «Сарансккабэль».

Саранск быў заснаваны ў 1641 годзе як крэпасьць на паўднёва-ўсходняй ускраіне Расейскага царства, на Атэмарскай засечнай рысе, якая была часткай вялікай умацаванай лініі, якая будавалася была з 1638 па 1653 гады і цягнулася ад Белгараду да Сымбірску. Крэпасьць разьмяшчалася на беразе ракі Інсару. Першымі жыхарамі крэпасьці былі казакі, стральцы і пушкары, якія пераехалі сюды з бліжэйшых гарадоў, а таксама насельніцтва навакольных вёсак, то бок расейцы, эрзя, машканы і татары.

У 1651 годзе Саранск стаў адміністрацыйным цэнтрам Саранскага павету. Практычна з гэтага ж часу ён стаў горадам, хоць афіцыйна статус гораду ён атрымаў толькі ў 1780 годзе. Увосень 1670 году яго захапіў адзін з атрадаў Сьцяпана Разіна пад правадырствам Міхаіла Харытонава, горад і павет на некаторы час сталі апорным пунктам, які забясьпечваў войскі Разіна харчаваньнем, фуражом і зброяй. У сьнежні таго ж году царскія войскі пасьля неаднаразовых спробаў штурму авалодалі горадам, і войскі Разіна былі вымушаныя пакінуць Саранск.

У 1708 годзе пасьля скасаваньня паветаў Саранск быў прыпісаны спачатку да Азоўскай губэрні, аднак ужо ў наступным годзе быў аднесены да Астраханскай. У 1719 годзе была праведзена рэформа, накіраваная на памяншэньне слаба кіраваных велізарных тэрыторыяў, то бок губэрні былі падзеленыя на правінцыі. Саранск увайшоў у склад Пензенскай правінцыі Казанскай губэрні.

У горадзе ў ліпені 1774 году ў горадзе знаходзіўся правадыр сялянскага паўстаньня Емяльян Пугачоў. У час знаходжаньня ў Саранску ён выдаў маніфэст аб дараваньні вольнасьці сялянам, загадаў выпусьціць з гарадской турмы арыштантаў зь ліку сялянаў, дваравых ды работных людзей, а таксама раздаў беднаму насельніцтву соль і збожжа з гарадзкіх сьвіранаў. У горадзе таксама праводзіліся пасяджэньні ваеннай калегіі паўстанцаў. Раніцай 30 ліпеня 1774 году войскі Пугачова пакінулі Саранск і накіраваліся ў бок Пензы. Празь дзень у Саранск уступіў атрад царскіх войскаў і захапілі горад. У 1796 годзе Саранск увайшоў у склад Пензенскай губэрні, а ў 1798 годзе аднесены да Сымбірскай губэрні. У верасьні 1801 году Саранск зноўку ўвайшоў у склад Пензенскай губэрні.

У пачатку XX стагодзьдзя ў Саранску, як і па ўсёй Расеі, актывізаваўся працоўны рух. У горадзе праходзілі стачкі і страйкі, узьнікалі нелегальныя рабочыя гурткі. У ліпені 1906 году адбылося паўстаньне, у якім удзельнічала каля 200 чалавек, яно было задушана паліцыяй. За савецкім часам была створана Мардоўская АССР, якая пасьля распаду СССР была пераўтворана ў рэспубліку Мардовія ў складзе Расеі. Саранск стаў цэнтрам гэтых утварэньняў.

Саранск на сёньняшні дзень зьяўляецца самым буйным горадам у Мардовіі. Ягонае насельніцтва складае 34,3% ад агульнай колькасьці па рэспубліцы паводле зьвестак перапісу за 2002 год. Этнічна расейцы фармуюць большасьць (каля 85%), а расейская мова пераважае над дзьвюма афіцыйнымі мардоўскімі мовамі. Як і ў многіх правінцыйных сталіцах у Расеі, насельніцтва Саранска зьменшылася пасьля распаду Савецкага Саюзу, у першую чаргу ў выніку эканамічнай міграцыі ў буйныя гарады.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]