Ардатаўскі раён (Мардовія)
| Ардатаўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ардатаў |
| Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1928 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | 83431 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Арда́таўскі раён (па-расейску: Ардатовский район, па-эрзянску: Орданьбуе, па-макшанску: Ардатовань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Ардатаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародзкай і Ўльянаўскай абласьцямі. Плошча раёну складае 1192,61 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскае вобласьці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гарадзкіх умовах, як то горад Ардатаў і працоўны пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75% насельніцтва раёну. Эрзя фармуюць 57,85% агульнага насельніцтва раёну, другой нацыянальнай групай ёсьць расейцы, якія складаюць 41,34%.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае разьвітой прамысловасьцю. На тэрыторыі раёну ў працоўным пасёлку Тургенева разьмешчанае найстарэйшае сьвятлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі сьвятлотэхнічны завод.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)