Інсарскі раён
| Інсарскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Інсар |
| Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1928 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Інса́рскі раён (па-расейску: Инсарский район, па-эрзянску: Инесаро буе, па-макшанску: Инзаронь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Інсар.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інсарскі раён мяжуе з Рузаеўскім, Кавылкінскім і Кадошкінскім раёнамі, а таксама зь Пензенскай вобласьцю. Плошча раёну складае 968,70 км². Паўднёвая частка раёну месьціцца ў нізіннай мясцовасьці, паўночная частка ляжыць на ўсходніх адгор’ях Прыволскага ўзвышша. Рэльеф далей на поўнач значна паніжаецца, а сярэдзіна раёну, дзе знаходзіцца пасёлак Кадошкіна, ёсьць самай высокай кропкай у заходняй частцы Мардовіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інсарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У раённым цэнтры, горадзе Інсар, былі адкрытыя пэдагагічная вучэльня, конапаляводчы інстытут, пазьней рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Інсарскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)