Цемнікаў
| Цемнікаў | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1536[1] | ||
| Каардынаты | 54°38′ пн. ш. 43°14′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 83445 | ||
| Паштовы індэкс | 431220 | ||
| Цемнікаў на мапе Расеі Цемнікаў | |||
Це́мнікаў (па-расейску: Темников, па-макшанску: Темникав, па-эрзянску: Чополт, па-татарску: Төмән) — горад у Рэспубліцы Мардовіі Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар Цемнікаўскага раёну.
Утворанае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэньне Цемнікаўскае гарадзкое паселішча, як адзіны населены пункт у ягоным складзе[3].
Самы стары горад Мардовіі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмешчаны на захадзе рэспублікі, на рацэ Мокшы (прыток Акі), за 159 км на паўночны захад ад Саранску.
За 3 км ад гораду знаходзіцца Раство-Багародзічны Санакса́рскі манастыр.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляецца самы старым горадам Мардовіі[4]. Заснаваны ў 1536 годзе на месцы цяперашняга сяла Стары Горад (перанесены на новае, больш зручнае месца на іншы бок Мокшы на загад Алены Глінскай). Цёмнікаўская крэпасьць уваходзіла ў склад Касімаўскага ханства. У 1779 годзе Цёмнікаў атрымаў статус павятовага гораду Тамбоўскай губэрні[4]. Доўгі час уваходзіў у склад Тамбоўскай губэрні — павятовы горад Цемнікаўскага павету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальны склад на 2002 год: расейцы — 61,10%, мардва — 33,67%, татары — 3,31%.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Темников (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 836—838.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года (рас.) — Москва: Росстат, 2025.
- ↑ Закон Республики Мордовия от 28 декабря 2004 года № 124-З «Об установлении границ муниципальных образований Темниковского муниципального района, Рузаевского муниципального района и наделении их статусом сельского поселения, городского поселения и муниципального района»
- 1 2 Темников, город - Темниковский район - Мордовия - Россия. tochka-na-karte.ru. Праверана 2019-05-14 г.