Емяльян Пугачоў
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Емяльян Іванавіч Пугачоў (па-расейску: Емельян Иванович Пугачёв, 1742 ці 1740, станіца Зімавейская, цяпер Пугачоўская, Кацельнікаўскі раён Валгаградзкай вобласьці — 21 студзеня 1775, Масква) — данскі казак, самазванец, узяўшы імя расейскага імпэратара Пятра ІІІ, кіраўнік сялянскае вайны 1773—1775 гадоў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў тае самай станіцы, што дала сьвету на 110 гадоў раней Сьцяпана Цімафэевіча Разіна. Бацька — Іван Міхайлавіч Пугачоў, маці — Ганна Міхайлаўна. Меў брата Дзямэнція і сясьцёр Ульляну ды Фядосьсю. Праваслаўны. У 19 гадоў пабраўся шлюбам з Зоф’яй Дзьмітрыяўнай Нядзюжавай, меў дзяцей — Трафіма (1764 г.н.), Аграпіну (1768 г.н.) і Хрысьціну(?). Непісьменны, але хаваў гэта, так, маецца яго «аўтограф» зь нібыта неразборлівым надпісам і подпісам.
Як казак,удзельнічаў у Сямігадовай вайне (1756-1763), а пасьля ў руска-турэцкай (1768-1774),гэтым разам ужо ў чыне харунжага,адзначаны за «выдатны спрыт».Паранены і ў 1771 годзе захварэў ад недалечаных ранаў.Прасіўся ў адстаўку,але атрымаў адмову.Стаў шукаць магчымасьці сысьці з войска і ўступіў у змову з шваграм Сымонам Паўлавым,калі гасьціў у Таганрозе ў сястры Фядосьсі,з мэтай дзезярцірства. Неаднаразова затрымліваўся і неаднаразова ўцякаў з-пад варты,хаваючыся на Цераку,Данцы і ваколіцах Веткі.У гэтых блуканьнях наблізіўся да старавераў,якія падзказалі яму варыянт вяртаньня на радзіму праз выязд на Яік(р.Урал),дзе прыймалі старавераў з Рэчы Паспалітай на пасяленьне.У лістападзе 1772 годзе апынуўся ля Яіцкага гарадка,зараз г.Уральск,Казахстан,дзе хутка завеў знаёмствы з былымі ўдзельнікамі Яіцкага паўстаньня казакаў 1772 году.
Тут,магчыма,нязнарок,Пугачоў,што называў сябе купцом «з Царграду»,пад час размовы зь Дзянісам П’янавым,які ўспомніў Багамолава Фядота Іванавіча,што выдаваў сябе за Пятра ІІІ, «прызнаўся»,што гэта менавіта ён і ёсьць Пётар.Пасьля гэтага быў арыштаваны і этапам скіраваны ў Казань,дзе атрымаў вырак-катаргу.Але ізноў зьбёг з-пад варты ў траўні 1773.У Мячотнай Слабадзе,зараз г.Пугачоў,Саратаўскай вобл.,зноў затрыманы і зноў зьбег,накіраваўшыся ў Талавы Ўмёт-заезны двор Абалява Сьцяпана Максімавіча,пры дарозе да г.Сызрань,Самарская вобл.,дзе яго ўжо чакалі будучыя паплечнікі,сярод якіх Шыгаяў Максім Рыгоравіч і Зарубін(Чыка) Іван Нічыпаравіч.Тут легенду яго прынялі ўжо «афіцыйна» і змоўшчыкі перайшлі да абмяркаваньне плянаў на выступ.Да іх далучаецца Пачыталін Іван Якаўлявіч,стаўшы праз сваю пісьменнасьць сакратаром Пугачова і аўтарам яго ўказаў.Няўзабаве сфармавалася блізкае кола будучага паўстаньня,спроба ўладаў хутка арыштаваць зноўабвешчанага манарха плёну ня мела-зерьне вайны трапіла на добрую глебу.
27 верасьня 1773 ля Бударынскага фарпосту,зараз с.Бударына,Акжаіцкага р-на,Заходня-Казахстанскай вобл., публічна абвешчаяцца першы ўказ «цара»,а назаўтра атрад паўстанцаў вырушыў да Яіцкага Гарадку(Уральск).Войска хутка павялічвалася,а 30 верасьня пралілася першая кроў-пакараны сьмерцьцю 11 казакоў,адзіная віна якіх палягала ў сумневе наконт царскага паходжаньнія правадыра.Грамадзянская вайна хутка набывала абароты-адна за адной захопліваліся памежныя крэпасьці т.з.Яіцкай лініі,а разам з гэтым павялічвалася і колькасьць ахвяраў сярод тых,хто аказваў супраціў.16 кастрычніка 1773 году войскі Пугачова пыдыйшлі да Арэнбургу,пачаўшы яго аблогу,што доўжылася да сярэдзіны сакавіка 1774.За гэты час паўстанцы занялі Яіцкі Гарадок(акрамя ўласна крэпасьці) і Гур’яў,зараз г.Атыраў.У сакавіку 1774 году пад час сваркі з адным з атаманаў на Пугачова зьдзейсьняны няўдалы замах.У гэты ж час камандваньне ўрадавымі войскамі перайшло да генэрала-аншэфа Бібікава А.І. і ў паўстаўшых пачалася паласа няўдач-была зьнятая аблога з Арэнбургу,а вайсковыя дзеяньні набылі характар зачысткі тэрэну ад мяцежнікаў.Рэшткі іх адступаюць да Беларэцкага Заводу,зараз г.Беларэцк,рэсп.Башкартастан.Нечакана,у красавіку 1774 памірае Бібікаў,што прыводзіць да замяшаньня сярод урадоўцаў і дае перадышку нешматлікім,застаўшымся вакол Пугачова людзям.Разьсеяныя маленькія групоўкі зноў зьбіраюцца ў адзінае войска і 16 траўня штурмуюць Магнітную крэпасьць,зараз г.Магнітагорск,Чалябінская вобл,пры гэтым Пугачоў паранены ў руку.Войска зноў імгненна вырастае,паўстанцы хутка займаюць паселішчы Паўднёвага Ўралу і гэдак жа імгненна рассыпаецца пад ударамі ўрадовых сілаў пад камандваньнем генэрал-паручніка І.А.Клап’е-дэ-Калёнга.Але ўрадоўцы дзейнічаюць занадта павольна,а да Пугачова далучаецца башкірская коньніца Салаўат Юлайя і яны накіроўваюццца ў напрамку г.Казань,якую займаюць на непрацяглы час-з 23 па 26 ліпеня,а потым перапраўляюцца на правы бераг Волгі і рухаюцца ўніз па рацэ.Паволжа сустракала Ямяльяна Іванавіча як вызвольніка,але час ўжо сыходзіў-5 верасьня 1774 году ля сяла Чорны Яр,Астраханская вобл. Генэрал Міхельсон І.І. нанёс паўстанцам вырашальную і канчатковую ўрэшце паразу.Пугачоў зь нешматлікім атрадам,пераправіўся на левы бераг і кіраваўся на поўдзень да Касьпія.Частка паплечнікаў уступілі ў змову,здрадзіўшы гнанаму “цару” і ля р.Вялікі Ўзень зьвязалі яго,а потым,скіраваўшыся ў Яіцкі Гарадок,26 верасьня перадалі ў рукі ўладам.
Усе гэтыя падзеі,што адбываюцца непасрэдна з Пугачовым-яскравы сьлед,але толькі аднае ,хоць і галоўнай, ніткі на шырокім палатне Сялянскай вайны 1773-1775 гадоў,што ахапіла абшары Імпэрыі ад Заходняй Сыбіры да Маскоўскае губэрніі і ад Астрахані да Ніжняга Ноўгарада.Акрамя ўласна сялянскага складніка гэтае вайны,адметную рысу ў ёй мелі ўплецяныя ў агульны гафт лякальныя нацыянальныя выступы незадаволянных каланіяльнай палітыкай Санкт-Пецярбургу народаў-башкіраў,татараў,калмыкаў,чувашоў,ды і ўласна казакаў,асабліва старавераў.Вайна,ахапіўшая такую тэрыторыю, не магла не ўплываць на стан дзяржавы ўвагуле,боляй за тое-яна займела і зьнешняпалітычны ўплыў і складнік.Так,паралельна ідучая руска-турацкая вайна,была завершана досыць сьціплай Кучук-Кайнарджыцкай дамовай якраз праз страх уладаў Расеі перад паўстаньнем.Сам Пугачоў,дакладней той,за каго ён сябе выдаваў,быў толькі штандартам,аб’ядноўваючай падставай,неабходнай для таго часу і ладу жыцьця.Але асоба самога Пугачова не магла не накласьці адбітак на хаду падзеяў і ў ва многім іх спараджала.Моц волі і жорсткасьць,асабістая сьмеласьць,ўменьне хутка і рашуча дзейнічаць у складаных сытуацыях,карысьлівасьць і адначасовая паказная шчодрасьць,бязьлітаснасьць і прага да ўлады,але з бязспрэчнай архаічнай ідэйнасьцю ў падыходах да вольнасьцяў і памкненьняў люду.Акрамя таго,неад’емныя арганізатарскія і кіраўнічыя здольнасьці,спалучаныя з вайсковымі талентамі,якімі,дарэчы цікавіўся выступіўшы яго канваірам да Сімбірску(Ульянаўск)Сувораў А.І.У Сімбірску Пугачова пад катаваньнямі дапрошвалі граф Панін П.І. і П.С.Пацёмкін,а потым ён быў канваяваны ў Маскву,куды прыбыў 15 лістапада і дзе прайшло афіцыйнае сьледзтва,аб ходзе якого дакладвалася непасрэдна Якацярыне ІІ.10 студзеня суд выняс вырак,асноўная мэта якога было застрашэньне няўтаймаванай яшчэ краіны-чацьвяртаваньне,ды яшчэ ў вусьцішных старадаўніх традыцыях-з разносам на “ўсе чатыры стараны” і спаленьнем.Вырак быў прыведзяны ў выкананьне 21 студзеня на Балотнай плошчы Масквы.Астатнія словы Ямяльяна Іванавіча былі да народа аб прабачэньні за грахі перад ім.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Емяльян Пугачоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў