Лісма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 54°13′31″ пн. ш. 45°10′7″ у. д. / 54.22528° пн. ш. 45.16861° у. д. / 54.22528; 45.16861

«Лісма»
рас. «Лисма»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Там, дзе нараджаецца сьвятло
Заснаваная 7 сакавіка 1956 (65 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Уласьнікі Урад Мардовіі
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Мардовія
Адрас Саранск, вул. Ладыгіна, д. 5[1]
Ключавыя фігуры Ігар Канстанцінаў, Аляксандар Голікаў[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя галягенавая лямпа, лямпа напальваньня, мэталагалягенавая лямпа, натравая лямпа, ртутная лямпа, сьвятлодыёдная лямпа
Абарачэньне 1157,541 млн рас. рублёў[3] ($18,395 млн[4]; 2018 год)
Лік супрацоўнікаў 1700 (2020 год)

«Лісма» (эрз. Лисьмакрыніца) — прамысловае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў сакавіку 1956 году ў якасьці «Саранскага электралямпавага заводу» (Мардовія).

На 2020 год прадпрыемства было найбольшым вытворцам лямпаў у Расеі. ТАА «Лісма» выпускала галягенавыя, мэталагалягенавыя, натравыя, ртутныя і сьвятлодыёдныя лямпы, а таксама лямпы напальваньня агульнага і адмысловага прызначэньня[5]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Екацярынбургу, Растове-на-Доне і Ўфе (Башкартастан)[6].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 красавіка 1949 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве электралямпавага заводу ў Саранску (Мардоўская АССР). Увосень 1950 году пачалося будаўніцтва завода гадавой магутнасьцю 50 млн лямпаў напальваньня. 7 сакавіка 1956 году на заводзе выпусьцілі 1-ю лямпу напальваньня. Да канца 1956 году вырабілі 5,5 такіх лямпаў. 1 лістапада 1956 году ў лябараторыі завода вырабілі ўзор люмінэсцэнтнай лямпы, вытворчасьць якіх пачалі ў 1962 годзе ў асобным цэху. У 1964 годзе «Саранскі электралямпавы завод» утварыў Саранскае вытворчае аб’яднаньне (СВА) «Сьвятлотэхніка», у склад якога ўвайшлі «Ардатаўскі сьвятлотэхнічны завод», «Рузаеўскі завод электравакуўмнага машынабудаваньня», «Саранскі завод адмысловых крыніц сьвятла» і «Саранскі завод электравакуўмнага шкла». Таксама ў 1964 годзе пусьцілі вытворчасьць адмысловых лямпаў. У 1965 годзе ў СВА «Сьвятлотэхніка» ўвайшоў «Кадошкінскі электратэхнічны завод». Адначасна ў 1965 годзе пачалі зьбіраць газаразрадныя дугавыя ртутныя люмінісцэнтныя лямпы высокага ціску (ДРЛ). У 1967 годзе пачалася іх сэрыйная вытворчасьць і выпусьцілі мільярдную лямпу. У 1969 годзе выпусьцілі 2-і мільярд лямпаў. У 1970 годзе СВА «Сьвятлотэхніка» стала найбольшым вытворцам лямпаў у Эўропе, дзе выпускалі кожную 3-ю газаразрадную і кожную 4-ю лямпу напальваньня ў СССР. У 1972 году запусьцілі вытворчасьць люстраў і сьвяцільнікаў. У 1978 годзе на японскім абсталяваньні «Івасакі» сталі вырабляць мэталагалягенныя лямпы. Іх запатрабаваў урад СССР для Летніх Алімпійскіх гульняў 1980 году ў Маскве. У 1982-м сталі выпускаць дугавыя натравыя трубчатыя лямпы высокага ціску. У 1980 годзе СВА перайменавалі ў «Лісма» ад эрзянскага слова «лисьма» — крыніца. На 1990 год прадпрыемства было адным з найбольшых вытворцаў лямпаў у СССР. У 1992 годзе яго пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 1993 год завод улучылі ў склад асацыяцыі «Расейскае сьвятло», што аб’ядноўвала сьвятлотэхнічныя і электралямпавыя заводы і навукова-дасьледчыя інстытуты Расеі. У 2001 годзе на прадпрыемстве ўвялі колбавыдзьмувальнік «Рыбон». У 2003 годзе ААТ «Лісма» ўвайшло ў склад холдынга «ВАВС» пад кіраўніцтвам Віктара Стаўпоўскіх. 10 верасьня 2007 годзе «Лісма» стала ўнітарным прадпрыемствам ва ўласнасьці ўраду Мардовіі праз падатковую запазычанасьць. У траўні 2015 году «Лісма» выпусьціла сьвятлодыёдную філямэнтную лямпу. 1 кастрычніка 2017 году прадпрыемства пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю[7]. У 2019 годзе 15% лямпаў паставілі за мяжу[5].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Агульныя кантакты(рас.) // ТАА «Лісма», 2020 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Кіраўніцтва(рас.) // ТАА «Лісма», 2020 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  3. ^ Топ-100 прадпрыемстваў Мардовіі, выручка за 2018 год(рас.) // Газэта «Рэальны час», 2019 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  4. ^ Курс даляра ЗША ў 2018 годзе (62,9264 рас.рубля)(рас.) // «Курс валют ЦБ РФ», 2019 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  5. ^ а б Пра нас(рас.) // ТАА «Лісма», 2020 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  6. ^ Прадстаўніцтвы(рас.) // ТАА «Лісма», 2020 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.
  7. ^ Гісторыя(рас.) // ТАА «Лісма», 2020 г. Праверана 31 сакавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]