Ацюр’еўскі раён
| Ацюр’еўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ацюр’ева[2] |
| Дата ўтварэньня | 10 траўня 1937 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 159 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ацю́р’еўскі раён (па-расейску: Атюрьевский район, па-эрзянску: Атюрьбуе, па-макшанску: Атерень аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца сяло Ацюр’ева.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ацюр’еўскі раён мяжуе зь Цемнікаўскім, Краснаслабодзкім, Кавылкінскі і Тарбееўскім раёнамі. Плошча раёну складае 825,54 км². Усходняя частка раёну разьмешчаная ў лесастэпы другаснай марэннай раўніны, заходняя месьціцца на ляндшафтах зьмешаных лясоў водналедавіковай нізіны. Лясы займаюць плошчу ў 9475 га і знаходзяцца ў асноўным у паўночна-заходняй частцы раёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ацюр’еўскі раён быў утвораны 10 траўня 1937 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскае АССР.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2017 год насельніцтва раёну налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць машканы, расейцы і татары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ↑ АКТМУ (рас.)
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года (рас.) — Москва: Росстат, 2025.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ацюр’еўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)