Перайсьці да зьместу

Пётар Пракаповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Пятровіч Пракаповіч
Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь
18 студзеня 2013 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Сяргей Румас
Наступнік: Васіль Мацюшэўскі
4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
сакавік 1998 — 18 ліпеня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Генадзь Алейнікаў
Наступнік: Надзея Ермакова
намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
1996 — 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 лістапада 1942 (81 год)

вёска Казлы, Усходняя Прусія
Адукацыя: Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1966)
Узнагароды:
Мэдаль Героя Беларусі
Мэдаль Героя Беларусі
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пракаповіч.

Пё́тар Пятро́віч Пракапо́віч (3 лістапада 1942, вёска Роўна[1][2] або Казлы[3], Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Райх[4] (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[5] (1998—2011). Герой Беларусі.

Нарадзіўся на акупаванай тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, пасьля сям’я пераехала ў Тамашоўку Берасьцейскага раёну. З 5-е клясы Пётар Пракаповіч вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе[6], дзе сядзеў за адной партай зь Пятром Клімуком.

Пасьля сканчэньня школы спрабаваў паступіць у горнапрамысловую школу, аднак ня быў прыняты з-за стану здароўя[7]. У 1960—1961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага ўпраўленьня Сьвярдлоўскай вобласьці.

У 1966 скончыў Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут(uk).

У 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынэр, начальнік будаўнічага ўпраўленьня № 3 трэсту «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан).

У 1972—1976 — намесьнік старшыні, старшыня праўленьня Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.

У 1976—1996 — галоўны інжынэр Берасьцейскага аблміжкалгасбуду, генэральны дырэктар Берасьцейскага аблсельсбуду, «Берасьцеаблсельбуд».

У 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, сябра Камісіі па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічных матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вёскі і гораду. Найбольш у той час вядомы сваёй жорсткай крытыкай тагачаснага старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча[7].

З 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. З 13 студзеня 1997 — чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу 1-га скліканьня. Паўнамоцтвы датэрмінова спыненыя 15 траўня 1998 у сувязі зь пераходам на іншую пасаду[8][9].

З сакавіка 1998 да ліпеня 2011 — старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 17 жніўня 2012 прызначаны памочнікам Лукашэнкі па эканоміцы замест Сяргея Ткачова.

З 18 студзеня 2013 — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь замест Сяргея Румаса. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[10].

27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынём назіральнае рады БПС-Сбербанку[11].

Пражывае ў менскім мікрараёне Дразды, дзе мае дзьве хаты[12].

Дзейнасьць на пасадзе кіраўніка Нацбанку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За часамі кіраваньня Пятра Пракаповіча адбыліся дзьве разавыя дэвальвацыі беларускага рубля: у 2009 і 2011 гадох. Хоць яшчэ ў сакавіку 2011 року ён абвясьціў:

« Пакуль я ёсьць старшынём праўленьня Нацбанку, ніякай разавай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць пра тое, што гэтае благое рашэньне для беларусаў. Паколькі благое рашэньне, мы яго выконваць ня будзем <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе. »

telegraf.byПрокопович: даже девальвации в 5% в Беларуси никогда не будет (рас.)

Працуючы старшынём Нацбанку, актыўна дапамагаў землякам. За часы ягонага кіраваньня ў Пружанах было зладжанае рэспубліканскае сьвята «Дажынкі», пабудаваныя міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, лядовы (часткова на сродкі Нацбанку[13]) і водны палацы. На базе калгаса «60 гадоў БССР», падшэфнага Нацбанку, быў створаны найбуйнейшы аграпрамысловы холдынг краіны — ААТ «Агракамбінат Мачулішчы», ад Пружанскага раёну ў які ўваходзіць ААТ «Айчына».

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Прокопович Петр Петрович (рас.) Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь Праверана 20 лютага 2012 г.
  2. ^ не захавалася.
  3. ^ Сьвятлана Яскевіч. Узлёт «Жураўлінага», або Аграгарадок новага фармату // Звязда. — 27 кастрычніка 2010. — № 210 (26818).
  4. ^ Адміністрацыйная адзінка, якая існавала дэ-факта. З пункту погляду міжнароднага права — у Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай, пад акупацыяй Трэцяга Райху. З пункту погляду ўладаў СССР — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР, пад акупацыяй Трэцяга Райху.
  5. ^ Пракаповіч больш не старшыня Нацбанка. Хто ў адстаўку наступны?. Наша Ніва.
  6. ^ Владимир Статкевич. Два Петра и их товарищи (рас.) «Лица». «Рэспубліка». Праверана 24 чэрвеня 2011 г.
  7. ^ а б в г 10 фактаў з жыцця «прафесара» Пракаповіча Палітыка. Белорусский партизан (21 красавіка 2011). Праверана 14 студзеня 2012 г.
  8. ^ Первый созыв (13 января 1997г. — 19 декабря 2000г.) (рас.) Архив. Национальное собрание Республики Беларусь. Совет РеспубликиПраверана 14 студзеня 2012 г.
  9. ^ Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 15 мая 1998 г. №323-СР/IV «О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Прокоповича П.П.» (рас.) Право. Законодательство Республики Беларусь. Валеры ЛеванеўскіПраверана 14 студзеня 2012 г.
  10. ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.<
  11. ^ Мясниковичу, Ермаковой и Прокоповичу нашли новые места работы // TUT.BY
  12. ^ Ягор Марціновіч. Як Пятро Пракаповіч адзіны пабудаваў у Драздах адразу два дамы // Наша Ніва, 22 сьнежня 2013 г. Праверана 23 сьнежня 2013 г.
  13. ^ «Тэхнічная» адстаўка Пятра Пракаповіча // «Народная воля» : газэта. — 24 чэрвеня 2011. — № 93—94 (3430—3431).
  14. ^ Пружанцы отпраздновали День города Новости. «Раённыя будні» (19 ліпеня 2011). Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  15. ^ Петру Прокоповичу присвоили звание Почётного гражданина Бреста (рас.). Виртуальный Брест (30 ліпеня 2011). Праверана 17 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]