Перайсьці да зьместу

Мікалай Амельяновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Амельяновіч
1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
21 сьнежня 1990 — 1991
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч
Наступнік Станіслаў Багданкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1937(1937)
вёска Міхнавічы
Памёр31 студзеня 2013
Адукацыя
Узнагароды
Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Амельяно́віч (1937, вёска Міхнавічы, цяпер у Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 31 студзеня 2013) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Скончыў інстытут народнай гаспадаркі (1961). Працаваў у міністэрстве фінансаў БССР, дырэктарам Менскага фінансава-эканамічнага тэхнікуму, упраўляючым Белканторай Дзяржбанку СССР (1986—1991).

21 сьнежня 1990 року пастановаю Вярхоўнага савету БССР стаў першым кіраўніком створанага Нацыянальнага банку Беларускай ССР. У 1991 на гэтай пасадзе яго замяніў Станіслаў Багданкевіч.

Пасьля працаваў першым намесьнікам старшыні праўленьня Ашчаднага банку Беларусі, у «Тэхнабанку».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]