Перайсьці да зьместу

Паўночны рух супраціву

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэдзкі рух супраціву
па-швэдзку: Nordiska motståndsrörelsen
па-фінску: Pohjoismainen vastarintaliike
па-нарвэску: Nordiske motstandsbevegelsen
па-дацку: Nordiske modstandsbevægelse
Лідэр партыі Сімон Ліндберг
Заснавальнік Кляс Люнд
Дата заснаваньня 1 сьнежня 1997
Штаб-кватэра Грэнгесбэрг
Ідэалёгія Нацыянал-сацыялізм, антыкамунізм, антыкапіталізм, Скандынавізм, антысіянізм
Моладзевая арганізацыя да 2006 года "Нацыянальная моладзь"
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 20
· Рыксдаг
0 / 349
· Рады лэнаў
0 / 1678
Афіцыйны сайт nordfront.se (швэд.)
vastarinta.com (фін.)
frihetskamp.net (нарв.)
nordfront.dk (дацк.)
Сьцяг Паўночнага руху супраціву
Марш руху супраціву на нацыянальны дзень Швецыі ў 2007.

Паўночны рух супраціву (па-швэдзку: Nordiska motståndsrörelsen; NMR, па-фінску: Pohjoismainen vastarintaliike; PVL, па-нарвэжзку: Nordiske motstandsbevegelsen; NMB) — Паўночнаэўрапейская нацыянал-сацыялістычная арганізацыя і швэдзкая партыя якая ставіць мэтай з дапамогай рэвалюцыі стварыць паўночнаэўрапейскую нацыянал-сацыялістычную рэспубліку, якая складаецца з Швэцыі, Фіньляндыі, Нарвэгіі, Даніі, Ісьляндыі, і магчыма таксама краінаў Прыбалтыкі.[1][2]

На гэты момант паўночны рух супраціву ўключае ў сябе швэдзкі рух супраціву (Svenska motståndsrörelsen[3]), фінскі рух супраціву (Suomen vastarintaliike[4]), нарвэскі рух супраціву (Norske motstandsbevegelsen[5]) і дацкі рух супраціву (Danske modstandsbevægelse[6]).

Арганізацыя пабудавана на выразнай герархіі і дысцыпліне. Заснавальнік арганізацыі Клас Лунд, вядомы таксама тым, што стаяў ля вытокаў арганізацыі Vitt Ariskt Motstånd (Белы арыйскі супраціў). На дадзены момант лідэрам арганізацыі зьяўляецца Сімон Ліндберг пад ім савет кіраваньня, ў які ўваходзяць: Эміль Хагберг (міжнародны прадстаўнік і каардынатар кіраўнікоў рэгіянальных вочак), Фрэдрык Вейдзеланд (паліттэхнолаг і галоўны рэдактар он-лайн-газэты Nordfront) і Пэр Эберг (лідэр палітычнай партыі, ўтворанай у рамках арганізацыі).

У кастрычніку 2014 году было аб’яўлена, што Швэдзкае аддзяленьне арганізацыі створыць палітычную партыю. Партыя зьяўляецца «парлямэнцкім крылом» арганізацыі, а яе лідэр — Пэр Эберг. Партыю прадставілі 5 верасьня 2015.[7]

У сярэдзіне 90-х з турмы выйшлі былыя сябры белага арыйскага супраціву, што і паслужыла штуршком для стварэньня руху супраціву[8]. У сьнежні 1997, былымі сябрамі National Ungdom (нацыянальная моладзь), супрацоўнікамі газэты Folktribunen (Народная трыбуна) і сябрамі белага арыйскага супраціву, быў створаны Швэдзкі рух супраціву.

У 2003 годзе аб’ядналіся швэдзкая і нарвэская арганізацыя, пасьля чаго рух супраціву ў сваіх выказваньнях стала больш акцэнтаваць ваенную тэматыку. У 2006 спыніла існаваньне маладзёжнае крыло арганізацыі Nationell Ungdom (нацыянальная моладзь). Сьледам за моладзевым крылом, перастала існаваць і нарвэская арганізацыя, але не на доўга, ў 2010 яна зноў аднавіла працу, і існуе па гэты дзень. Фінскае аддзяленьне зьявілася ў 2006—2007 гадах, а ў 2013, пазьней за іншых, зьявілася дацкая арганізацыя. Такім чынам, на сёньняшні дзень, існуе 4 аддзяленьня арганізацыі ў Швэцыі, Нарвэгіі, Фіньляндыі і Даніі, якія ўсе разам складаюць адзінае цэлае — паўночны рух супраціву. У выпуску радыё Nordfront ад 25-га сакавіка таксама гаварылася пра магчымасьць зьяўленьня Ісьляндзкага крыла арганізацыі[9].

Швэдзкі рух супраціву адносіць сябе да ідэалёгіі нацыянал-сацыялізму.[10][11][12].

Як лічыць швэдзкая служба дзяржаўнай бясьпекі, мэта арганізацыі — усталяваць таталітарнае праўленьне па сродках рэвалюцыі[13]. Арганізацыя ж сама, апісвае гэта крыху інакш:

Арганізацыя адкрыта заяўляе што для дасягненьня мэты, спатрэбіцца кровапралітная барацьба[14]:

Міжнародныя адносіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночны рух супраціву падтрымлівае прыязныя адносіны з шэрагам нацыяналістычных партыяў Эўропы. Так, напрыклад, у лютым 2012-га году, сябра тады яшчэ Швэдзкага руху супраціву, Ніклас Фрост, ўзяў удзел у маршы нацыянальнага фронту Вугоршчыны[15]. У жніўні 2013 сябры ШРС прынялі ўдзел у трэніроўках якія праводзіліся нацыянальным фронтам Вугоршчыны. У лютым 2015 году сябры ПРС прынялі ўдзел у маршы ў памяць аб Хрыста Лукаве ў Баўгарыі, які праводзіўся баўгарскім нацыянальным рухам. У сакавіку 2015 году два сябры ПРС былі запрошаны ў Пецярбург на «міжнародны каньсерватыўны форум», куды паехалі замест раней заяўленай «партыі шведаў», з-за чаго ўдзел ПРС у форуме застаўся незаўважаным.

Арганізацыя і актывізм

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Структура арганізацыі да 2016 году

Структура руху супраціву носіць строга герархічны характар. Лідэрам арганізацыі зьяўляецца Сімон Ліндберг, пад ім савет кіраваньня які складаецца з высокапастаўленых сяброў арганізацыі.

Краіна падзелена на сем зон, арганізацыя называе іх «Гнёзды» (па-швэдзку: Näste). У кожнага гнязда-вобласьці ёсьць свой кіраўнік[16]. Унутры гнёздаў-абласьцёў, ёсьць таксама лякальныя групы (Kampgrupp) у якіх у сваю чаргу ёсьць свае кіраўнікі. Часта кіраўнік, адной з кампгрупаў у вобласьці, зьяўляецца кіраўніком і ўсёй вобласьці. Калі колькасьць людзей у кампгрупе перавальвае за 10 чалавек, група падзяляецца на дзьве, для вобласьці гэта колькасьць складае 40 чалавек, ці ж калі ў вобласьці ўтварылася 4 «кампгрупы».

У руху супраціву ёсьць шырокі спэктр розных скіраванасьцяў, выдавецтва Nationellt motstånd (нацыянальны супраціў) выдае літаратуру, якая потым прадаецца на зьездах арганізацыі і публічных мерапрыемствах. Таксама ў арганізацыі існуе дапамогу зьняволеным актывістам «Fånghjälpen»[24], выдаецца газэта Nationellt Motstånd «нацыянальны супраціў», і выкладваюцца фільмы на youtube канал «Motstånds media»[25].

Раней арганізацыя таксама выдавала газэту Folktribunen (народная трыбуна).

Гуказапісвальная кампанія Nordland ў свой час была цесна зьвязана з супрацівам, і ў пачатку 2000-х нават стала яе часткай.

Супраціў займаецца як унутрыарганізацыйнай, так і грамадзкай дзейнасьцю. ўнутрыарганізацыйнай дзейнасьці ставіцца сярод іншага: абавязковая трэніроўка баявымі мастацтвамі, дзейнасьць рознага роду на прыродзе, ідэалягічная адукацыя. Грамадзкі актывізм ж, уключае ў сябе рэгулярныя выхады на плошчы, дэманстрацыі, раздачы ўлётак, расклейкі афішай, налепак, і ўстаноўка транспарантаў, плякатаў і сьцягоў.

Рух супраціву вядзе сваю дзейнасьць адкрыта, выступае супраць ананімнасьці ў шэрагах актывістаў, і заклікае адкрыта заяўляць пра свае погляды.[26][27]

Варта таксама адзначыць што ў арганізацыі ёсьць розная градацыя членства, можна быць «stödmedlem» нешта падобна спачуваючым беспартыйным пад час камуністычнай рэвалюцыі ў Расеі, «medlem» паўнапраўны член арганізацыі і «aktivist». Зразумела ў розных членаў арганізацыі розныя правы і абавязкі. Напрыклад актывісты абавязаны займацца баявымі мастацтвамі і выконваць пэўную колькасьць працы, а члены ж вызваляюцца ад актыўнай працы, але тым часам ім не даступныя зьніжкі на прадукцыю выпусканую арганізацыяй, такую як напрыклад літаратура, адзеньне з сымболікай арганізацыі і да т. п.

Раз у год актывісты праходзяць тэст на фізычную сілу і цягавітасьць, куды сярод іншага ўваходзіць і бой супраць дваіх супернікаў, у якім трэба выстаяць хвіліну, і паказаць асновы валоданьня баявымі мастацтвамі. Калі актывіст не праходзіць тэст, ён аўтаматычна становіцца чальцом арганізацыі.

Выдавецтва нацыянальны супраціў і анлайн-крама

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры Швэдзкім супраціве ёсьць кніжнае выдавецтва «нацыянальны супраціў» якое выдае літаратуру зьвязаную ў першую чаргу зь дзейнасьцю арганізацыі.

Асноўны прадавец прадукцыі і літаратуры ў арганізацыі, зьяўляецца он-лайн-крама nordfront förlag, які акрамя прадукцыі зьвязанай з арганізацыяй, прадае таксама прадукцыю і іншых выдавецтваў, гуказапісваючых кампаній і фірмаў так ці інакш зьвязаных з тэматыкай нацыяналізму.

Меркаваньне швэдзкай службы дзяржбясьпекі аб руху супраціву

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку швэдзкай службы дзяржаўнай бясьпекі, рух супраціву, гэта арганізацыя, якая прадстаўляе найбольшую пагрозу ўнутранай бясьпекі Швэцыі. Па іх ацэнках, паўночны рух супрацівў, зьяўляецца галоўнай арганізацыяй у асяродзьдзі белых нацыяналістаў у Швэцыі. Арганізацыя пабудавана на выразнай герархіі, зь відавочнай мілітарысцкай тэматыкай. служба дзяржаўнай бясьпекі, таксама гаворыць аб тым, што ў адрас сяброў арганізацыі ня раз выкарыстоўваліся дысцыплінарныя меры ў сувязі з учыненых імі злачынствамі.[13]

  1. ^ Patriot.nu
  2. ^ Sök | svenska.yle.fi
  3. ^ Nordfront.se | Det fria nordens röst
  4. ^ Kansallinen Vastarinta | Vastarintaliikkeen media
  5. ^ Frihetskamp
  6. ^ Nordfront.dk | For Nordens Frihed
  7. ^ Motståndsrörelsen bildar parlamentarisk gren | Nordfront.se
  8. ^ https://web.archive.org/web/20071017231132/http://expo.se/research_smr.html
  9. ^ https://www.nordfront.se/rn52-rapport-fran-island-ludvika-och-om-aipac-talet.smr
  10. ^ Svensk nazism 1945-1995  (швэд.)
  11. ^ Nazister dömda för flera grova våldsbrott  (швэд.)
  12. ^ Antisemitismen - den gränslösa konspirationsteorin  (швэд.)
  13. ^ а б [1]  (швэд.)
  14. ^ https://web.archive.org/web/20090627025411/http://adaktusson.blog.mtgnewmedia.se/2009/05/12/exklusiv-intervju-med-forsta-avhopparen-fran-nazistgruppen-svenska-motstandsrorelsen/
  15. ^ https://www.nordfront.se/frost-i-budapest.smr
  16. ^ Motståndsrörelsen rekryterar | Nordfront.se
  17. ^ Näste 1 – Mälardalen. naste1.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  18. ^ Näste 2 – Västra Götaland | En till WordPress-webbplats. naste2.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  19. ^ Näste 3 – Sydsverige | Nordiska Motståndsrörelsen. naste3.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  20. ^ Näste 4 – Södra Norrland | En till WordPress-webbplats. naste4.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  21. ^ Näste 5 – Dalarna | En till WordPress-webbplats. naste5.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  22. ^ Näste 6 – Norra Norrland. naste6.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  23. ^ Näste 7 – Småland. naste7.nordfront.se. Праверана 2016-02-13 г.
  24. ^ Fånghjälpen informerar | Nordfront.se
  25. ^ MotstandsMedia - YouTube
  26. ^ Kontrast: Svenska Motståndsrörelsen: del 1
  27. ^ Anonymitet och hets | Nordfront.se