Перайсьці да зьместу

Павал Савіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.
Павал Савіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1994(1994-07-12)[1][2] (30 гадоў)
Рост 175 см
Вага 69 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2017 Нёман Горадня 181 (53)
2014—2015 Ягелёнія 5 (0)
2018—2020 Дынама Берасьце 75 (33)
2021 Рух Берасьце 26 (4)
2022—2024 Нёман Горадня 79 (36)
Зборныя
2011 Беларусь (да 19)[d] 2 (1)
2012—2016 Беларусь (да 21) 36 (6)
2014—4 Беларусь 29 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Павал Савіцкі (нарадзіўся 12 ліпеня 1994 году, Горадня, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Горадня). Першы трэнэр — Аляксандар Ярашэвіч. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль. У сэзоне 2011 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі й замацаваўся ў асноўным складзе клюбу: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасьць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы сталіся ўзроставымі рэкордамі найвышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на 3 гады. У чэмпіянаце 2012 году правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. У сьнежні 2014 году падпісаў новы кантракт зь «Нёманам»[5], пасьля чаго быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі» з правам выкупу[6]. У чэрвені 2015 году вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[7]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. Пазьней, аднак, «Нёман» дамагаўся атрымаць кампэнсацыю за падрыхтоўку гульца, які ў веку 23 гадоў па заканчэньні кантракту перайшоў у іншы клуб. Гарадзенцы жадалі суму ў памеры 600 тысяч даляраў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЭФА і Беларусі. У верасьні 2018 году Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч даляраў на падрыхтоўку футбаліста на карысьць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч даляраў[9].

У складзе ж берасьцейскай каманды Павал стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2018 году здарыўся канфлікт з трэнэрам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, празь якога каманду пакінулі лідэры Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч. Савіцкі згодна зь першапачатковай інфармацыяй таксама быў выстаўлены на трансфэр, аднак у выніку тыдзень трэнаваўся індывідуальна і пасьля вярнуўся да складу[10]. У першым жа матчы па вяртаньні 26 ліпеня 2018 году аформіў хет-трык у браму грэцкага «Атромітасу» (4:3) у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону 2018 году Павал з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[11]. У сезоне 2019 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і зьяўляўся на зьмену. Забіўшы 8 галоў у Найвышэйшай лізе, дапамог берасьцейцам стаць чэмпіёнам Беларусі. Сэзон 2020 году пачынаў у стартавым складзе, пасьля стаў часьцей выходзіць на замену.

У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь іншым берасьцейскім клюбам «Рухам» і неўзабаве склаў працоўную ўгоду з клюбам[12]. У сэзоне 2021 году быў гульцом асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам[13]. У студзені 2022 году зноў стаў футбалістам «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[14]. У першы сэзон па вяртаньні з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам яшчэ на год[15]. У сэзоне 2023 году адзначыўся 13 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог «Нёману» стаць срэбным прызэрам чэмпіянату. У студзені 2024 году зноў падоўжыў кантракт з клюбам[16].

1 сакавіка 2012 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Казахстану. 18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 траўня 2014 года супраць зборнай Ліхтэнштайну адзначыўся дублем[17].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 13 5
2016 Найвышэйшая ліга 25 6
2017 Найвышэйшая ліга 25 15
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 29 15
  1. ^ а б в Pavel Savitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pavel Savitski // FBref (мн.)
  3. ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Павел Савицкий продлил контракт с «Неманом» (рас.)
  6. ^ Если «Ягеллония» воспользуется опцией выкупа Савицкого, то контракт поляки подпишут с хавбеком до 2020 года (рас.)
  7. ^ Савицкий вернулся в «Неман» (рас.)
  8. ^ Павел Савицкий подписал трехлетний контракт с брестским «Динамо» (рас.)
  9. ^ Арбитраж АБФФ сократил сумму компенсации брестского "Динамо" "Неману" за Савицкого до 265 тысяч долларов
  10. ^ Савицкий пока еще остается в расположении «Динамо». Он тренировался индивидуально
  11. ^ Павел Савицкий - лучший нападающий и бомбардир чемпионата Беларуси-2018. Футболист на церемонии отсутствовал
  12. ^ Павел Савицкий - игрок "Руха"
  13. ^ Савицкий и Лаптев покинули "Рух"
  14. ^ "Неман" объявил о возвращении Савицкого
  15. ^ Футбол. Полузащитник "Немана" Павел Савицкий продлил контракт к клубом (рас.) Праверана 2023-01-01 г.(недаступная спасылка)
  16. ^ Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (рас.)
  17. ^ Павел Савицкий отметился дублем во втором матче за национальную сборную

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]