Перайсьці да зьместу

Нарбуты (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарбуты
лац. Narbuty
Герб Нарбутаў
Герб «Трубы»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Нарбут

Нарбуты — літоўскі шляхецкі род гербу «Трубы».

Асноўны артыкул: Нарбут (імя)

Нарпод або Нарпот (Norpod, Norpoth[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[7] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[9].

Пачынальнік роду — баярын Нарыбут (Нарбут), які атрымаў ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча маёнткі Армяны і Калтыняны, а ад вялікага князя Казімера — 7 людзей. Паводле радавой легенды, Нарбуты былі адгалінаваньнем магнацкага роду Осьцікаў, таму часам пісаліся Осьцік-Нарбутамі[10].

  1. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  8. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  10. ^ Пазднякоў В.Нарбуты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 347.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]