Ленінскі раён (Менск)
Ленінскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Улучае |
|
Дата ўтварэньня | 1951 |
Кіраўнік адміністрацыі | Валеры Кулеш |
Насельніцтва (2009) | 215 151 |
Плошча | 26 км² |
Ленінскі раён у абрысах Менску | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 17 |
Паштовыя індэксы | 220008[1], 220030[1], 220033[1], 220085[1], 220094[1], 220095[1], 220101[1] і 220112[1] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ленінскі раён — адміністрацыйны раён Менску. Плошча раёну складае 2,6 тыс. га. Насельніцтва раёну складае 215 151 чалавек (перапіс 2009).
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[2]. Мае безаблічную палітызаваную назву ў духу камуністычнай прапаганды без зьвязку зь мясцовымі тапанімічнымі традыцыямі[2].
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйны раён утвораны ў 1951, названы ў гонар Уладзімера Леніна. У сучасных межах з 1977.
Разьмешчаны на абодва бакі ракі Сьвіслач, ад праспэкту Незалежнасьці на поўдзень да МКАД і Чыжоўскага вадасховішча. Мяжуе з Цэнтральным, Партызанскім, Заводзкім, Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнамі.
На тэрыторыі раёну разьмешчаны рэзыдэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дзевяць міністэрстваў, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт СНД.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя разбудоўваецца з 1871 у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Берасьцейскай і Лібава-Роменскай чыгунак. У 1895 тут зьяўляецца чыгуналіцейны завод. Раён насяляўся пераважна рабочымі. Урочышча Сярэбраны Лог (пазьней Срэбраны Млын) служыла месцам адпачынку месьцічаў.
У 1908 запускаецца другі чыгуналіцейны завод (сёньня гэта адзін з карпусоў Менскага станкабудаўнічага заводу). Працуюць чатыры гарбарныя прадпрыемствы. У раёне разьмяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
У 1917 у будынку Менскага гарадзкога тэатру адбываўся Другі сход арміяў Заходняга фронту, у лютым 1919 — Першы Ўсебеларускі зьезд Саветаў. У будынку па вуліцы Падгорнай (цяпер вул. Маркса) у сакавіку 1917 была арганізаваная народная міліцыя Менску на чале зь Міхалам Фрунзэ.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сёньня ў Ленінскім раёне працуюць 26 прадпрыемстваў, сярод якіх «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», ААТ «Мотавела», РУП «Менск Крышталь», ААТ «Элема», ААТ «Камунарка», ААТ «Камволь», РУП «Менскэнэрга». Таксама ў раёне месьцяцца «Белпалівагаз» і «Белэнэрга».
Доля раёну складае 20% агульнагарадзкога вырабу прамысловай прадукцыі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ленінскім раёне разьмяшчаюцца Нацыянальны мастацкі музэй, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Тэатар юнага гледача, канцэртная заля «Менск», Дом афіцэраў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, старыя карпусы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Лошыцкі парк.
Вуліцы ды праспэкты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вуліца Леніна
- Вуліца Карла Маркса
- Вуліца Першамайская
- Вуліца Янкі Купалы
- Праспэкт Незалежнасьці
- Партызанскі праспэкт
- Праспэкт Ракасоўскага
- Плошча Незалежнасьці
- Кастрычніцкая плошча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
|