Перайсьці да зьместу

Вуліца Першамайская (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

53°54′02″ пн. ш. 27°34′29″ у. д.HGЯO

Першамайская
вуліца
Від на пачатак Першамайскай вуліцы
з Чырвонаармейскай вуліцы
Агульная інфармацыя
Раёны гораду
Былыя назвы Вясёлая
Даўжыня 1200 м
Трамвайныя маршруты 1, 4, 7
Паштовыя індэксы 220030, 220034, 220088[1]
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Першамайская ў Вікісховішчы

Вуліца Першамайская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах і ідзе ад вуліцы Чырвонаармейскай цераз раку Сьвіслач да вуліцы Зьмітрака Бядулі. Даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Пуліхава, Фрунзэ і Захарава. На вуліцы знаходзяцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2], гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Да вуліцы прылягаюць парк імя Горкага, агароджаны сквэр паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і Янкі Купалы і сквэр Сымона Балівара. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску[3].

На мапе Менску 1858 году вуліца была ўжо пазначаная і праходзіла па паўднёва-ўсходняй мяжы гораду.[4] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[5] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаваньне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасьці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзінаў.[6]

Пасьля кастрычніцкага перавароту ў 1923 годзе[7] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Менску (1930 г.)[8] і на гарадзкой мапе 1934 году[9] вуліца ўжо пазначаная з новай назвай.

У час нацысцкае акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[10]

У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[11] а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары раёну дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжаваньня з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру «Park Avenue»[12].

Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы зь няцотнымі нумарамі разьмешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласьці ў паўкілямэтру ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасьцю вуліцы зьяўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасьць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[13]

  Па няцотным баку  
№ 3а Дзіцячая кавярня «Вясёлка» 
№ 3
к. 1
 Крыты каток хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск».[14] 
№ 3
к. 2
 Двухпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца школа танцаў Юліі Шостак[15] і фітнэс-цэнтар «Зорны».[16] 
№ 5 Двухпавярховы адміністрацыйны будынак. 
№ 7 Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.[17]  
№ 9 Чатырхпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца сталовая міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. 
№ 9а Адміністрацыйны будынак міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. 
№ 11 Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з вуліцай Захарава. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 44. 
№ 13 Пяціпавярховы 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 33. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.[18] 
№ 15 Жылы дом. 
№ 17 Жылы дом. У ім месьціцца салён прыгажосьці «KIN Cosmetics».[19] 
  Па цотным баку  
№ 2 Двухпавярховы 9-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 1826 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. Мае падвойную нумэрацыю (Чырвонаармейская, 17), але пры азначэньні дому выкарыстоўваецца выключна адрас па вул. Першамайскай. У доме месьцяцца вясельны салён «Shreiner Design Studio»,[20] аптэка №2[21] і цэнтральны офіс ТАА «Інтэрафіцына плюс»,[22] салён-цырульня № 49 «Кумір» ААТ «Усход»,[23] і юнацкі клюб «Брыгантына» Ленінскага раёну Менску.[24] 
№ 4 Двухпавярховы 6-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 578 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. У доме месьцяцца гадзіньнікавая крама «Tissot»[25] і манікюрная студыя «Ружовая пантэра».[26] 
№ 6
і 6а
 Двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 765 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. 
№ 8 Двухпавярховы 5-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 495 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. 
№ 8а Трохпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 270 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. 
№ 10 Двухпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 424 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. 
№ 12 Чатырохпавярховы 35-кватэрны жылы і офісны Г-падобны дом. Агульная плошча — 3854 кв.м. Пабудаваны ў 1952 годзе. У доме месьцяцца стаматалягічная клініка «Эўрадэнт»,[27] аптэка № 19 ТАА «Іскамэд»,[28] майстэрня па пашыву адзеньня «Лакнэя»[29] і спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву па вольнай і грэка-рымскай барацьбе.[30] 
№ 14 Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак. У доме месьцяцца Менскае абласное ўпраўленьне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь,[31] аддзел №1 РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»,[32] аддзяленьне № 511/115 ААТ «Беларусбанк»,[33] грамадзкая арганізацыя «Беларускі саюз спартыўнага брыджу»,[34] кадравае агентцва «Рэшка»,[35] цэнтар павышэньня кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і адмыслоўцаў «БАМЭ-Экспэдытар»[36] і рэдакцыя часопісу «Компас экспэдытара і перавозчыка».[37] 
№ 18 Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Пуліхава 1. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[38] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва,[39] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[40] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[41] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»,[42] страўня «Камяніца».[43] аптэка «Аналіз Плюс АН2».[44] 
№ 20 Пяціпавярховы 71-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 3132 кв.м. Пабудаваны ў 1958 годзе. У доме месьціцца вясельны салён «Флёр».[45] 
№ 20
к. 2
 Дзевяціпавярховы 100-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 7429 кв.м. Пабудаваны ў 1978 годзе. У доме месьціцца першая беларуская інтэрнет-кавярня «Network Systems».[46] 
№ 20
к. 3
 Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1979 годзе. У доме месьціцца Менская гарадзкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.[47] 
№ 22
к. 1
 Пяціпавярховы 50-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1959 годзе. Агульная плошча — 2219 кв.м. У доме месьцяцца мэдычны цэнтар «Асмэдсэрвіс»[48] і абутковая крама «Прынцып».[49] 
№ 22
к. 2
 Трохпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1950 годзе. Агульная плошча — 2479 кв.м. У доме месьціцца цырульня «Пятроўскі і К».[50] 
№ 22
к. 3
 Пяціпавярховы 63-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1961 годзе. Агульная плошча — 3004 кв.м. 
№ 24
к. 1
 Дзесяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. У доме месьціцца гаспадарчая крама «Зрабі сам».[51] 
№ 24
к. 2
 Адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца шматлікія офісы кампаній. 
№ 24
к. 3
 Трохпавярховы 39-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1927 годзе. Агульная плошча — 2645 кв.м. 
№ 26
к. 1
 Чатырохпавярховы двухпад’ездны 30-кватэрны жылы дом. 
№ 26
к. 2
 Двухпавярховы адміністрацыйны будынак. У ім месьціцца навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай аховы інфармацыі.[52] 
без
нумару
 Прамысловы будынак, у якім месьціцца маразільная камэра прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1».[2] 
№ 28 Трохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца адміністрацыя прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2] і крама «Пераможны 1».[53] 

Помнікі і мэмарыяльныя дошкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Далягляды вуліцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Паштовыя аддзяленьні па вуліцы Першамайскай Белпошта Праверана 1 лістапада 2013 г.
  2. 1 2 3 Менскі холадакамбінат № 1 (сайт прадпрыемства) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  3. У Менску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы telegraf.by Праверана 3 лістапада 2013 г.
  4. Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 1 лістапада 2013 г.
  5. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  6. Менск пачатку 20 стагодзьдзя. Франты і «матылькі» начнога гораду. Tut.by Праверана 1 лістапада 2013 г.
  7. «Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176.
  8. Спадарожнік па Менску 1930 г. pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
  9. Плян Менску 1934 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
  10. Мапа Менску (час акупацыі 1941-1944 г.) http://wwii-photos-maps.com Праверана 1 лістапада 2013 г.
  11. Менск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (18 сьнежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012 г.
  12. .БелаПАН (7 траўня 2013) Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Сьвіслачы. Наша Ніва. Праверана 16 жніўня 2013 г.
  13. 1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2.
  14. Дзяржаўная ўстанова фізычнае культуры і спорту «Хакейны клюб «Менск»» сайт установы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  15. Школа танцаў Юліі Шостак сайт школы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  16. Фітнэс-цэнтар «Зорны» сайт установы Праверана 1 лістапада 2013 г.
  17. Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь Праверана 3 лістапада 2013 г.
  18. Вуліца Захарава Твая сталіца — Менск Праверана 15 жніўня 2012 г.
  19. Салён прыгажосьці «KIN Cosmetics» (старонка прадпрыемства) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  20. Вясельны салён «Design studio Yulii Shreiner» (сайт фірмы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  21. Аптэка №2 ТАА «Інтэрафіцына плюс» (старонка аптэчнай крамы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  22. ТАА «Інтэрафіцына плюс» (сайт кампаніі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  23. Салён-цырульня № 49 «Кумір», ААТ «Усход» (старонка цырульні) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  24. Юнацкі клюб Ленінскага раёну Менску «Брыгантына» Праверана 1 лістапада 2013 г.
  25. Прыватнае прадпрыемства «СвісТайм-Бел» (сайт фірмы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  26. Нэйл-студыя «Ружовая Пантэра» (сайт студыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  27. Стаматалягічная клініка «Эўрадэнт» (сайт клінікі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  28. Аптэка N19 ААТ «Іскамэд» (старонка аптэкі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  29. ТАА атэлье «Лакнэя» (старонка прадпрыемства) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  30. СДЮШАР па барацьбе (старонка арганізацыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  31. Менскае абласное ўпраўленьне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энергетычных рэсурсаў (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  32. Аддзел №1 РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» (старонка ўстановы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  33. ОАО «АСБ Беларусбанк», отделение № 511/116 (старонка ўстановы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  34. Беларускі саюз спартыўнага брыджу (старонка арганізацыі) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  35. Агенцтва «Рэшка» (сайт агенцтва) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  36. Цэнтар «БАМЭ-Экспэдытар» (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  37. Часопіс «Компас экспедитора и перевозчика» (сайт установы) Праверана 1 лістапада 2013 г.
  38. Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  39. Менскае гарадзкое ўпраўленьне па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  40. РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгистрацыі і зямельным кадастры» сайт установы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  41. УП Белокнапласт сайт кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  42. Турыстычнае прадпрыемства «Дыліжанстур» старонка кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  43. Страўня «Камяніца» старонка рэстарана Праверана 3 лістапада 2013 г.
  44. Аптэка «Аналіз Плюс АН2» старонка аптэкі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  45. Вясельны салён «Флёр» старонка салёну Праверана 3 лістапада 2013 г.
  46. Інтэрнет-кавярня: беларуская анталёгія Праверана 3 лістапада 2013 г.
  47. Менская гарадзкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Праверана 3 лістапада 2013 г.
  48. Мэдычны цэнтар «Асмэдсэрвіс» (сайт цэнтру) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  49. Абутковая крама «Прынцып» (старонка крамы) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  50. Цырульня «Пятроўскі і К» (старонка цырульні) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  51. Крама «Зрабі сам» (сайт кампаніі) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  52. ДП «НДІ ТАІ» (сайт установы) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  53. Крама «Пераможны 1» (сайт прадпрыемства) Праверана 3 лістапада 2013 г.
  54. Час пабудовы будынкаў, на якіх разьмешчаныя дошкі пазначаны як 1930-я гг., але гады, пазначаныя на інфармацыйных дошках на будынках, сьведчаць аб тым, што дамы (пачынаючы ад д. 6) былі пабудаваныя пасьля вайны

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]