Карл Бары Шарплес
Карл Бары Шарплес (па-ангельску: Karl Barry Sharpless; нар. 28 красавіка 1941 году) — амэрыканскі хімік і двухразовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі. Вядомы сваёй працай над стэрэаселектыўным сынтэзам і ў галіне клік-хіміі, назву якой доктар вынайшаў у 2000 годзе[10]. Шарплес як і доктар Мортэн Мэльдаль незалежна адзін ад аднаго адкрылі хімічную рэакцыю, названую азыд-алькінавым цыкледалучэньнем[10]. У 2022 годзе поруч з Каралін Бэртоццы і Мэльдалем быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне хіміі за тое, што палепшыў таргетынг супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстаньні клік-хіміі і біяортаганальных рэакцыяў[11][12]. Было адзначана, што навуковец заклаў аснову для функцыянальнай формы хіміі, званай клік-хіміяй, у якой малекулярныя будаўнічыя блёкі хутка і эфэктыўна злучаюцца[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ K. Barry Sharpless // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ K. Barry Sharpless // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Theopold K. H. The 2001 Benjamin Franklin medal in chemistry presented to K. Barry Sharpless (анг.) // Jour. of the Franklin Inst. — Elsevier BV, 2002. — Vol. 339, Iss. 3. — P. 307—314. — ISSN 0016-0032; 1879-2693 — doi:10.1016/S0016-0032(01)00047-3
- ^ http://www.chem-station.com/en/?p=653
- ^ http://depa.fquim.unam.mx/amyd/archivero/Oxidacionreduccion_10110.pdf
- ^ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1
- ^ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1
- ^ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ а б в «Стварэнне лекаў, палімераў і новых матэрыялаў. Чым нам дапаможа „клік-хімія“, за якую сёлета далі Нобелеўку?» Наша Ніва.
- ^ «Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за новы мэтад звышхуткага сынтэзу малекул». Радыё Свабода.
- ^ «Press release: The Nobel Prize in Chemistry 2022». The Nobel Prize.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.