Канстанца
Канстанца | |||||
рум. Constanţa | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | VII стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Рэгіён: | Дабруджа | ||||
Кіраўнік: | Vergil Chițac[d][1] | ||||
Плошча: | 124,89 км² | ||||
Вышыня: | 25 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 283 872 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2272,98 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 241 | ||||
Паштовы індэкс: | 900003–900746 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д.Каардынаты: 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. | ||||
Канстанца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.primaria-constanta.ro/ |
Канстанца (па-румынску: Constanţa, ранейшыя назвы: Кустэндзье, Томіс) — найбуйнейшы марскі порт Румыніі і другі на Чорным моры, найбуйнейшы горад у рэгіёне Дабруджа і на Чарнаморскім узьбярэжжы Румыніі, сталіца жудзецу Канстанца. Насельніцтва ў 2011 годзе складала 283 872 чалавекі — пяты паводле велічыні горад Румыніі.
У навакольлі гораду маюцца мінэральныя крыніцы. Працяглыя марскія пляжы. Асноўныя галіны вытворчасьці: гарбарная прамысловасьць і вытворчасьць ёмістасьцяў для нафтапрадуктаў. Пляжны курорт Мамая разьмешчаны на поўначы ад Канстанцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На месцы Канстанцы існавала старажытнагрэцкая калёнія Томы (Томіс), заснаваная каля 500 году да н.э. для гандлю. Паводле некаторых зьвестак, заснавальнікам быў цар Калхіды Ээт. У 29 г. да н.э. раён быў захоплены рымлянамі. У 8 г. сюды быў высланы Аўгустам паэт Авідыюс, які праз 8 год тут памёр. Пазьней горад быў пераназваны ў Канстантыяну ў гонар Канстанцыі, адзінакроўнай сястры Канстантына Вялікага (274—337). Упершыню пад назвай «Κωνστάντια» («Constantia») горад згадваецца ў 950 годзе.
У 681 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Баўгарскага царства.
З 1419 году ў складзе Асманскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асноўную частку насельніцтва гораду складалі крымскія татары, якія перасяліліся сюды з Крыму, пасьля ягонага ўваходжаньня ў склад Расейскае імпэрыі (~36 %), грэкі (~30 %) і баўгары (~24 %). Румыны складалі толькі 5 %[2]. У 1878 годзе па выніках Бэрлінскага кангрэсу Канстанца і астатняя частка паўночнай Дабруджы была перададзеная Расейскай імпэрыяй Румыніі, пасьля чаго пачаўся актыўны прыток румынскага насельніцтва ў горад.
22 кастрычніка 1916 году горад быў акупаваны войскамі Цэнтральных дзяржаваў. У 1918 годзе Канстаца была вызвалена хаўруснымі дзяржавамі.
У гады Другой Сусьветнай вайны Канстанца зьяўлялася галоўнай вайскова-марской базай Румыніі. 30 жніўня 1944 году была занятая савецкімі войскамі без супраціўленьня падчас Канстанцкага дэсанту.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2011 году насельніцтва гораду складала 283 872 чалавекі. 83,1 % — румыны, 2,6 % — крымскія татары, 2,3 % — туркі, 0,8 % — цыганы, 0,8 % — іншыя этнічныя групы (грэкі, армяне, расейцы, ліпаване, вугорцы, немцы). 10,4 % не пазначылі нацыянальнасьць.
Рэлігійны склад: 83 % — праваслаўныя, 5,1 % — мусульмане, 1,5 % — іншыя, 10,4 % — атэісты.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэй гісторыі і архэалёгіі
- Музэй мазаікі
- Руіны часоў Стражытных Грэцыі і Рыма
- Маяк XIII стагодзьдзя
- Бізантыйская базыліка
- Мячэт Кароля I
- Помнік Авідыюсу
- Казіно
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандра Стан — румынская поп-сьпявачка
- Ён Драйка — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Ён Малдаван — румынскі футбольны трэнер і былы футбаліст
- Канстантын Аляксандру — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Натальля Варлей — савецкая і расейская акторка
- Сэбастыян Стэн — амэрыканскі актор
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Rezultatele alegerilor locale din 2020 — Цэнтральнае выбарчае бюро.
- ^ Robert Stănciugel, Liliana Monica Bălașa: Dobrogea în Secolele VII–XIX. Evoluție istorică, Bukarest, 2005, ISBN 973-86782-3-4, S. 202.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстанца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў