Казіно Канстанцы
Казіно | |
Краіна | Румынія |
Месцазнаходжаньне | Канстанца |
Каардынаты | 44°10′13.8″ пн. ш. 28°49′48.6″ у. д. / 44.1705° пн. ш. 28.830167° у. д.Каардынаты: 44°10′13.8″ пн. ш. 28°49′48.6″ у. д. / 44.1705° пн. ш. 28.830167° у. д. |
Архітэктурны стыль | Мадэрн |
Аўтар праекту | Пэтрэ Антанэску[d] |
Дата заснаваньня | 1910 |
Будаваньне | ???—1909 гады |
Статус | гістарычны помнік[d][1] |
Казіно Канстанцы | |
Казіно Канстанцы на Вікісховішчы |
Казіно Канстанцы (па-румынску: Cazinoul din Constanța) — казіно, якое знаходзіцца ў румынскім горадзе Канстанца ў будынку па бульвары Лізаветы, дом 2. Пабудавана ў стылі арт-нуво. На бягучы момант — гістарычны манумэнт (уключаны ў сьпіс манумэнтаў Міністэрствам па справах культуры і рэлігій Румыніі)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1880 па 1902 гады на месцы казіно знаходзілася драўляная пабудова, дзе праводзіліся тэатральныя паказы і спартовыя гульні, яго наведвалі турысты. Будаўніцтва пачалося ў 1904 годзе, першапачатковы плян будынка распрацаваў архітэктар Пятры Антанэску, бяручы прыклад у традыцыях румынскага мастацтва. Аднак пасьля заліваньня падмурку пляны зьмяніліся, і будаўніцтва казіно даручылі архітэктару францускага[3] або швайцарскага[4] паходжаньня Даніэлю Рэнару. Ён адмовіўся ад прынцыпаў румынскага стылю на карысьць спалучэньня матываў і большай надзейнасьці, пабудаваўшы будынак пад уплывам касмапалітычнай эры[5].
Будынак быў дабудаваны і адчынены ў 1910 годзе. Прэса (у асноўным газэта Conservatorul) крытыкавала Рэнара за доўгае будаўніцтва і вынік, скептычна паставіўшыся да зьмешваньня стыляў і эстэтычнасьці, адзначыўшы дрэнны густ Рэнара[6]. Сьцены ўсярэдзіне будынка былі абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны алейнымі фарбамі. У будынку былі бальная заля (дзякуючы чаму таі маглі праводзіцца балі, арганізаваныя муніцыпалітэтам), дзьве чытальныя залі, два гульнявых пакоі і тэраса ля мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва ішло вельмі павольна: зімой 1891 году пасьля сьнежнай буры абвалілася частка даху і фасаду. 28 студзеня 1892 году гарадзкая рада атрымала прапанову зьнесьці будоўлю, але прымар Белік вырашыў ня зносіць нічога і працягнуць рэканструкцыю. У першапачатковым праекце, акрамя бальнай залі, павінны былі быць тэатар са сцэнай і невялікія прыбудовы абапал. Велічнасьць праекту значна паменшылася, а тэрміны здачы былі значна ссунуты. 21 сьнежня 1909 году інжынэр Элі Раду, архітэктары Іён Мінку і. Д. Маймаролу былі выкліканыя ў Канстанцу для вывучэньня праекту казіно. У выніку быў сфармаваны дакумэнт з рэкамэндацыямі аб будаўніцтве. Было прапанавана пашырыць прастору шляхам адкрыцьця вялікай залі для рэстарацыі і кухні (рэстарацыю прапаноўвалася разьмясьціць на тэрасе за шклянымі дзьвярыма). Для большай свабоды прапаноўвалася дадаць некалькі праходаў.
Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося ў жніўні 1910 году. У 1934 годзе будынак быў адрэстаўраваны па праекту таго ж Рэнара. Падчас Другой сусьветнай вайны ў будынку казіно разьмяшчалася бальніца, а ў пасьляваенныя гады яно было пераабсталявана пад рэстарацыю. Аднак у сувязі з высокімі выдаткамі на абслугоўваньне, якія павысіліся пасьля рамонту ў 1986—1988 годзе[7] (пры ўдзеле мастакоў Шум Думітру, Гэорге Тырца, Іаан Мітурца, Нае Міра, Мікалая Маладвяну), казіно зачынілі ў 1990 годзе. У цяперашні час яно зьяўляецца помнікам культуры Румыніі (па пастанове Міністэрства па справах культуры і рэлігій Румыніі), але знаходзіцца ў аварыйным стане, таму доступ ўнутр забаронены[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ Lista Monumentelor Istorice 2010: Județul Constanța (рум.)
- ^ http://elib.uni-stuttgart.de/opus/volltexte/2010/5813/pdf/teodorovici_dissertation_2010_16_mb.pdf
- ^ Cazinoul de 100 de ani, 6 iunie 2008, Ziarul financiar
- ^ Stiri Social : Cine salvează Cazinoul Constanța?, 6 mai 2011, Cugetliber.ro, accesat la 27 iunie 2013
- ^ Cum era descris Cazinoul din Constanța în presa vremii: „o monstruozitate“, „o matahală împopoțonată cu tot felul de zorzoane“|newspaper=Adevărul, Mariana Iancu
- ^ Shooting One of the Most Beautiful Abandoned Buildings in the World. PetaPixel (20 April 2016). Праверана 30 June 2016 г.
- ^ Mariana Iancu, "Fascinanta poveste a Cazinoului din Constanța", Adevărul, March 16, 2015 (рум.)