Калюжыца
Выгляд
Калюжыца | |
трансьліт. Kaliužyca | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Бярэзінскі |
Сельсавет: | Бярэзінскі |
Насельніцтва: | 44 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1715 |
Паштовы індэкс: | 223331[1] |
СААТА: | 6204853031[2] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°56′0″ пн. ш. 28°52′0″ у. д. / 53.93333° пн. ш. 28.86667° у. д.Каардынаты: 53°56′0″ пн. ш. 28°52′0″ у. д. / 53.93333° пн. ш. 28.86667° у. д. |
± Калюжыца |
Калюжы́ца[3] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Калюжыца ўваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1800 годзе вёска (10 двароў, 69 жыхароў) і фальварак у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1858 годзе была ўласнасьцю К. Ваньковіча. Налічвала 52 жыхары, 6 дваравых. У 1917 годзе ўваходзіла ў склад Белічанскай воласьці Ігуменскага павету, мела 12 двароў, 103 жыхароў. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Ўшанскага ў Бярэзінскі сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 97 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 88 жыхароў[5]; 2008 год — 72 жыхары, 41 двор[6]; 2010 год — 44 жыхары
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы захаваліся каталіцкія могілкі XIX стагодзьдзя са склепам роду Ваньковічаў[7].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы ансамбль Ваньковічаў (XIX стагодзьдзе)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валенці Ваньковіч (1794—1842) — беларускі мастак, нарадзіўся ў маёнтку Калюжыца
- Мэльхіёр Ваньковіч (1892—1974) — польскі літаратар і журналіст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Калюжыца - Белпошта (рас.)
- ^ Справочник населенных пунктов - Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь (по состоянию на 28.03.2012)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 108
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Калюжыца // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2004. С. 568
- ^ Калюжыца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 272
- ^ Калюжыца (рас.), Глёбус Беларусі