Закон аб заслугах Андрэя Глінкі
Закон аб заслугах Андрэя Глінкі | |
Zákon o zásluhách Andreja Hlinku | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 83/1939 Sl. z. |
Прыняцьце | 25 красавіка 1939 (85 гадоў таму) |
Ухваленьне | Славацкі сойм |
Уступ у сілу | 25 красавіка 1939 |
Дзейная рэдакцыя | Закон аб заслугах Андрэя Глінкі ў будаўніцтве дзяржавы славацкай нацыі і Славацкай Рэспублікі |
Закон аб заслугах Андрэя Глінкі (па-славацку: Zákon o zásluhách Andreja Hlinku, неафіцыйна па-славацку: Lex Hlinka) — закон, прыняты Соймам Славацкай Дзяржавы на знак пашаны Андрэю Глінку й прызнаньня ягоных заслугаў у дасягненьні нацыянальнае незалежнасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова меркавалася, што першым законам Сойму Славацкай Краіны будзе закон аб заслугах Андрэя Глінкі перад славацкай нацыяй. Аднак гэты закон быў прыняты толькі ў пэрыяд існаваньня Славацкае Дзяржавы, першым жа аказаўся закон аб незалежнасьці[1].
25 красавіка 1939 году сойм Славаччыны ўхваліў Закон № 83/1939 Славацкага законьніка, паводле якога Андрэй Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй. Першы сказ закона «Андрэй Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй» (па-славацку: Andrej Hlinka sa zaslúžil o slovenský národ) быў высечаны на камені, які знаходзіўся ў будынку сойму[2].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закон мае ўсяго тры параграфы:
- § 1 Андрэй Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй.
- § 2 Тэкст першага параграфу гэтага закона высечваецца на камені, які разьмяшчаецца ў будынку Славацкага сойму.
- § 3 Гэты закон выконвае ўрад.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ David Kolumber. Druhá Československá republika (чэс.). — Právnická fakulta Masarykovy univerzity, 2012.
- ^ ANTON HRUBOŇ. Budovanie kultu Jozefa Tisa (славацк.) // KULTÚRNE DEJINY. — 2017. — № 2/2017. — С. 218.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Otec slovenského národa Andrej Hlinka: „Za Boha život, za národ slobodu!“(недаступная спасылка)
- Тэкст закона
|