Перайсьці да зьместу

Джэймз Кэмэран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Кэмэран
па-ангельску: James Francis Cameron
Дата нараджэньня 16 жніўня 1954(1954-08-16)[1][2][3][…] (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінапрадусар, кінарэжысэр, сцэнарыст, мантажэр, вынаходнік, рэжысэр, філянтроп, інжынэр, актор, падарожнік-дасьледнік, тэлепрадусар, прадусар
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Жанры баявік[d], навукова-фантастычны фільм[d], science fiction horror film[d], фільм жахаў[d], эпічны фільм[d], драматычны фільм, прыгодніцкі фільм і кінакамэдыя
Узнагароды
кампаньён ордэна Канады
прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру прэмія Гільдыі рэжысэраў Амэрыкі[d] прэмія Акадэміі за найлепшы кінамантаж[d] (1998) прэмія Акадэміі за найлепшы фільм «Залаты глёбус» за найлепшую рэжысэрскую працу Каліфарнійская заля славы[d] (2010) прэмія Нірэнбэрга[d] (2013) прэмія Ганса Гаса[d] (2004) Мэдаль Габарда[d] (2013) Канадзкая Алея славы[d] (2008) Заля славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] (2012) прэмія „Залатая маліна“ за найгоршы сцэнар[d] (1986) «Залаты глёбус» за найлепшую рэжысэрскую працу зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (1987, 1992) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (1997)
IMDb ID nm0000116

Джэ́ймз Кэ́мэран (па-ангельску: James Cameron; нарадзіўся 16 жніўня 1954 году, Капускасінг, Антарыё, Канада) — канадзкі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар. Адзін з самых пасьпяховых рэжысэраў плянэты, бо ягоныя карціны агулам назьбіралі ў пракаце больш за 9 млрд даляраў. Зьняў тры самыя касавыя мастацкія фільмы ў гісторыі кінэматографу: «Тытанік» (1997), які атрымаў 11 прэміяў «Оскар» (у тым ліку найлепшы прадусар, рэжысэр і мантажор), «Аватар» (2010), які атрымаў 3 прэміі «Оскар» за найлепшыя спэцэфэкты, найлепшае мастацкае афармленьне і найлепшую апэратарскую працу, і працяг папярэдняга фільму «Аватар. Шлях вады» (2022). Акрамя таго, рэжысэр лічыцца адной з галоўных фігураў у новай галівудзкай эпосе, а таксама зважаецца адным з самых інавацыйных кінарэжысэраў галіны, рэгулярна выкарыстоўваючы новыя тэхналёгіі ў працэсе здымак. Упершыню атрымаў посьпех за складаньне сцэнару і рэжысуру фільму «Тэрмінатар» (1984). Далейшы посьпех напаткаў канадца зь фільмамі «Чужыя» (1986), «Прадоньне» (1989), «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (1991) і камэдыйны баявік «Праўдзівая хлусьня» (1994).

Кэмэран заснаваў вытворчыя кампаніі LightStorm Entertainment, Digital Domain і Productions Earthship. У дадатак да кінавытворчасьці, часам працуе марскім дасьледнікам National Geographic і стварае шмат дакумэнтальных фільмаў па гэтай тэме, у тым ліку фільмы «Прывіды прадоньня» (2003) і «Чужыя з глыбіні» (2005). Кэмэран таксама зрабіў унёсак у разьвіцьцё падводных здымак і дапамог стварыць адмысловую трохвымерную лічбавую сыстэму. У 2012 годзе Кэмэран стаў першым, хто зрабіў адзіночны спуск да дна Марыянскага жолабу, самай глыбокай часткі Зямлі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]