Тэрмінатар: Цёмны лёс
Тэрмінатар: Цёмны лёс | |
Terminator: Dark Fate | |
Жанр | баявік[d], навукова-фантастычны фільм[d], фільм пра падарожжы ў часе[d] і постапакаліптычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Тым Мілер |
Сцэнарыст |
|
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | Junkie XL |
Апэратар | Кен Сэнг |
Мантаж | Джуліян Кларк |
Вытворчасьць | |
Распаўсюд | Paramount Pictures і Hulu[d] |
Дата выхаду | 1 лістапада 2019 (5 гадоў таму) |
Працягласьць | 128 хвіліна[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $160—200 млн |
Прыбытак | 261 119 292 $[2] і 62 253 077 $[3] |
Папярэдні | Тэрмінатар 2. Дзень суду |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Тэрміна́тар: Цёмны лёс» (па-ангельску: Terminator: Dark Fate) — амэрыканскі навукова-фантастычны баявік 2019 року рэжысэра Тыма Мілера, шосты фільм у сэрыі пра «Тэрмінатара». Джэймз Кэмэран браў удзел у напісаньні сцэнару фільму і стаў адным з прадусэраў.
Дзеяньні адбываюцца ў працяг 1-й і 2-й частак, не беручы пад увагу ўсе астатнія фільмы франшызы — яны лічацца падзеямі з альтэрнатыўнай будучыні. У фільме зноў зьявяцца Лінда Гамільтан і Арнольд Шварцэнэгер у ролях Сары Конар і Т-800 адпаведна.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля падзеяў «Суднага дню» мінулі больш як два дзесяцігодзьдзі. Даведаўшыся, што з будучыні выпраўлены Тэрмінатар (Габрыель Луна), Сара Конар (Лінда Гамільтан) накіроўваецца на абарону дзяўчыны на ймя Дані Рамас (Натальля Рэес) і ейных сяброў…
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арнольд Шварцэнэгер — Т-800 «Мадэль 101», тэрмінатар старога пакаленьня, які дапамагае Сары ў абароне Дані.
- Брэт Азар — двайнік для «маладзейшага» Т-800.
- Лінда Гамільтан — Сара Конар, маці Джона Конара, будучага правадыра Супраціву ў вайне са Скайнэтам.
- Макензі Дэйвіс — Грэйс, гібрыд чалавека і машыны, адасланы з будучыні на абарону Дані Рамас ад новага прататыпу Тэрмінатара.
- Стэфані Гіл — маладая Грэйс.
- Натальля Рэес — Даніела «Дані» Рамас, дзяўчына, якую намагаецца зьнішчыць новы Тэрмінатар.
- Габрыель Луна — Вэрсія 9, палепшаны і абноўлены вадкамэталічны Тэрмінатар, адасланы ў мінулае на зьнішчэньні Дані.
- Дыега Банэта — Мігель Рамас, старэйшы брат Дані.
- Джуд Кольлі — Джон Конар, сын Сары Конар, які ў будучыні ўзначаліць барацьбу чалавецтва супраць робатаў за выжываньне.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэймз Кэмэран пачаў працу над перазагрузкай сэрыі ў 2017 року. Імя рэжысэра стала вядомае ў верасьні. Сюжэт распрацавалі Тым Мілер, Джэймз Кэмэран і заснавальнік Skydance Media Дэйвід Элісан; сцэнарысты пашырылі гісторыю да трылёгіі.
Арнольд Шварцэнэгер пацьвердзіў свой удзел у здымках наступнага «Тэрмінатару» ў траўні 2017 року; пра вяртаньне Лінды Гамільтан стала вядома ў верасьні. Новыя акторы былі падпісаныя ў наступным годзе.
Здымкі адбываліся з чэрвеня па лістапад 2018 року, пачаўшыся ў Гішпаніі, Вугоршчыне, пасьля пераехалі ў ЗША. Афіцыйны трэйлер зьявіўся 23 траўня 2019 року[4].
Прэм’ера фільму заплянаваная на 1 лістапада 2019.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.jpbox-office.com/fichfilm.php?id=18637
- ^ https://www.boxofficemojo.com/release/rl3103950337/
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Paramount Pictures. (23 траўня 2019) Terminator: Dark Fate - Official Teaser Trailer (2019) - Paramount Pictures (анг.). YouTube. Праверана 24 траўня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэрмінатар: Цёмны лёс (анг.) на сайце IMDb
- Фільмы 2019 году
- Фільмы на ангельскай мове
- Фільмы Тыма Мілера
- Фільмы-сыквэлы ЗША
- Фільмы пра робатаў
- Фільмы пра кібаргаў
- Фільмы пра Тэрмінатараў
- Фільмы пра Вугоршчыну
- Фільмы пра Гішпанію
- Фільмы пра ЗША
- Фільмы пра самалёты
- Фільмы Paramount Pictures
- Фільмы 20th Century Fox
- Фільмы Skydance Media
- Фільмы Lightstorm Entertainment
- Фільмы Tencent Pictures
- Навукова-фантастычныя фільмы ЗША