Тэрмінатар (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэрмінатар
The Terminator
Жанр баявік[1][2][3][4], навукова-фантастычны фільм[1][2][3][5][6], фільм пра монстраў, фільм жахаў, постапакаліптычны фільм, антыўтапічны фільм, кінафантастыка, трылер і фільм-драма
Рэжысэр Джэймз Кэмэран
Прадусар Гэйл Эн Гэрд
Сцэнарыст Джэймз Кэмэран, Гэйл Эн Гэрд
У ролях Арнольд Шварцэнэгер
Майкл Бін
Лінда Гамільтан
Пол Ўінфілд
Кампазытар Брэд Фідэл
Апэратар Адам Грынбэрг
Мантаж Марк Гольдблят
Вытворчасьць ЗША, сетка кінатэатраў «Арыён»
Дата выхаду 26 кастрычніка 1984
Час 107 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 6,4 млн $
Прыбытак 78,4 млн $
Старонка на IMDb

«Тэрмінатар» (па-ангельску: The Terminator[a]) — фільм з удзелам Арнольда Шварцэнэгера, зьняты ў 1984 годзе. Галоўным рэжысэрам карціны быў Джэймз Кэмэран. Ролі гралі таксама Майкл Бін і Лінда Гамільтан. Карціна была створана прадпрыемствам «Гэмдэйл» і распаўсюджана сеткаю кінатэатраў «Арыён». Карціна была зьнята ў Лос-Анджэлесе.

Кароткі зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэйл Ан Гэрд, якая прадала за адзін даляр правы на «Тэрмінатара» Джэймзу Кэмэрану

Арнольд Шварцэнэгер грае паўчалавека-паўробата, які быў адпраўлены з 2029 году назад у мінулае ў 1984 год, каб забіць Сару: маці (грае Лінда Гамільтан) будучага правадыра супраціву. Гэты супраціў ваяваў з «машынамі». Яны паўсталі супраць людзей і пачалі іх забіваць. Чалавецтва было на мяжы гібелі. Адсутнасьць правадыра магло прывясьці да паражэньня ў вайне з «машынамі». Каб збавіць ад сьмерці маці супраціў пасылае назад у мінулае ваяра Кайла (грае Майкл Бін), які пачынае перашкаджаць зьнішчальніку. У выніку пад канец карціны каб абараніць сваю каханку (будучую маці правадыра) Кайл гіне. Потым ён аказваецца стане татам правадыра супраціву. Сара (грае Лінда Гамільтан) вымушана сама адбівацца ад зьнішчальніка й пад канец яго забівае.

Посьпех[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нечакана карціна стала добра прадавацца. Дзякуючы ролі Тэрмінатара А. Шварцэнэгер стаў вядомым у ЗША. Гэтая карціна нават незаконна паказвалася ў СССР пад назваю «Кібарг-забойца». Пазьней быў зьняты працяг карціны «Тэрмінатар 2. Дзень суду».

Гралі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арнольд Шварцэнэгер — зьнішчальнік, які павінен быў забіць Сару: маці правадыра супраціву.
  • Майкл Бін — грае Кайла Рыса, ваяра супраціву людзей пад час вайны з «машынамі», якога паслалі назад у мінулае, каб абараніць маці (Сару) ад зьнішчальніка. Ён жа тата правадыра супраціву.
  • Лінда Гамільтан — грае Сару Конар, маці правадыра супраціву ў вайне з «машынамі».
  • Пол Вінфільт — грае начальніка паліцыі, які дапытваў Кайла Рыса й Сару Конар.
  • Эрл Бэн — грае псыхіятра Зільбэрмана.
  • Бэс Мота — грае дзеўку (Джынджэр Вэнтура), што жыве разам з Сарай Конар.
  • Рык Расовіч — грае Мэта Б’юкэнэна, каханак Джынджэр Вэнтуры
  • і іншыя

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ перакладаецца – 1) чалавек, або рэч, якая зьнішчае штосьці; 2) на мове супрацоўнікаў спэцслужбаў – чалавек, які забівае на тайным заданьні іншага чалавека без суду й сьледзтва

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]