Джакарта
Джакарта | |||||
індан. Jakarta | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 22 чэрвеня 1527[1] | ||||
Краіна: | Інданэзія | ||||
Мэр: | Heru Budi Hartono[d] | ||||
Плошча: | 661,5 км² | ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 11 249 678 чал. (2023)[2] | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Тэлефонны код: | 021 | ||||
Паштовы індэкс: | 10110–14540, 19110–19130 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 6°10′30″ пд. ш. 106°49′39″ у. д. / 6.175° пд. ш. 106.8275° у. д.Каардынаты: 6°10′30″ пд. ш. 106°49′39″ у. д. / 6.175° пд. ш. 106.8275° у. д. | ||||
Джакарта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.jakarta.go.id/ |
Джака́рта (індан. і яв. Jakarta) — найбуйнейшы горад, колішняя сталіца Інданэзіі (да 2024). Афіцыйна вядомы як спэцыяльная сталічная акруга Джакарта, ён разьмешчаны на паўночна-заходнім узьбярэжжы Явы пры ўпадзеньні ракі Чылівунг у Яванскае мора, мае плошчу ў 661 км². Колькасьць насельніцтва складае 11,2 млн чалавек[2], сярод які 85,5 % складаюць мусульмане, 5,2 % пратэстанты, 4,8 % каталікі, 3,5 % будысты, 1 % індуісты.
Джакарта зьяўляецца эканамічным, культурным і палітычны цэнтрам краіны. Гэта самы густанаселены горад у Інданэзіі й Паўднёва-Ўсходняй Азіі й трынацаты па велічыні горад у сьвеце. Джакарта пазначана як глябальны горад у сьпісе глябальных і сусьветных гарадоў дасьледчай групы ў 2008 годзе[3].
Заснаваны ў IV стагодзьдзі горад стаў важным портам для гандлю Каралеўства Сундэ. Горад быў дэ-факта сталіцай Галяндзкай Ост-Індыі, калі ён быў вядомы як «Батавія», і зараз існуе ў якасьці сталіцы Інданэзіі з моманту здабыцьця ёй незалежнасьці ў 1945 годзе.
Горад зьяўляецца месцам Сакратарыята АСЕАН. Джакарта абслугоўваецца міжнароднымі аэрапартамі, як то Сукарна-Хата, Халім Пэрданакусума й Танджунг-Прыок, а таксама зьвязаны сеткай міжгароднай і прыгараднай чыгункі й абслугоўваецца некалькімі аўтобуснымі маршрутамі.
Галоўныя праблемы Джакарты ўключаюць хуткі рост гарадоў, экалягічны разлад, заторкаваны рух, заторы й паводкі з-за павышэньня ўзроўню мора, зьвязанага з глябальным пацяпленьнем. Штогод Джакарта апускаецца да 17 см, што робіць горад больш схільным да паводак. З-за гэтага ў жніўні 2019 году прэзыдэнт Джока Відода абвясьціў аб сваёй згодзе з афіцыйным дасьледаваньнем аб тым, што сталіца Інданэзіі будзе перанесена з Джакарты ў горад Нусантара ў правінцыі Ўсходні Калімантан на востраве Калімантан. Парлямэнт ухваліў гэты крок 18 студзеня 2022 году[4][5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакаляніальны час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць у раёне сучаснай Джакарты была ў IV стагодзьдзі часткай сундаўскага царства Таруманага, аднаго з найстарэйшых індуісцкіх каралеўстваў у Інданэзіі[6]. Пасьля зьнікненьня каралеўства ягоныя тэрыторыі, уключаючы раён Джакарты, сталі часткай Каралеўства Сундэ. З VII да пачатку XIII стагодзьдзя месца, што было портам Сундэ знаходзілася ў сфэры ўплыву Шрывіджайскай марской імпэрыі. Паводле дадзеных кітайскай крыніцы, Чу-Фан-Чы, якая была напісана прыблізна ў 1200 годзе, на пачатку XIII стагодзьдзя Шрывіджая яшчэ кіравала Суматрай, Малайскім паўвостравам і заходняй часткай Явы. Гэтая ж крыніца паведамляе, што порт Сундэ, зьяўляючыся стратэгічным пунктам, квітнеў, бо перац, які вырошчваўся тут, быў адным зь лепшых па якасьці. Людзі працавалі ў асноўным у сельскай гаспадарцы, а іхныя дамы былі пабудаваныя на драўляных слупах[7]. Гавань вядомая як Сунда Кепала ў XIV стагодзьдзі стала асноўным гандлёвым портам на каралеўства.
Першы эўрапейскі флёт зьяўвіўся ў мясцовасьці ў 1513 годзе, калі чатыры партугальскія караблі, якія плылі з Малакі, падайшлі да берага, шукаючы шляхі для спэцыяў[8]. Сундзкае каралеўства склала дамову на зьвяз з Партугаліяй, дазваляючы партугальцам пабудаваць порт у 1522 годзе для таго, каб абараніць каралеўства ад мацнеючага Султаната Дэмак з цэнтральнай Явы[9]. Аднак, у 1527 годзе, Фатагіла, дэмакаўскі генэрал напаў і захапіў Сунда Кепала, выцясьнуўшы партугальскаў з гораду. Горад быў перайменаваны ў Джакарту[9] й стаўся сталіцай Султаната Бантэн, які пазьней стаў асноўным гандлёвым цэнтрам у Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Пры пасярэдніцтве прынцам Джаявікарты з Бантэнаўскага Султаната ў 1596 годзе галяндзкія караблі прыбылі ў Джакарту. У 1602 годзе да гораду зрабіла свой першы рэйс ангельская Ост-Індзкай кампанія пад камандаваньнем сэра Джэймза Ланкастэра, прыбыўшага ў правінцыю Ачэх і даплыўшага да Бантэну, дзе ім было дазволена пабудаваць гандлёвы пост. Гэтае месца сталася цэнтрам ангельскага гандлю ў Інданэзіі да 1682 году[10]. Джаявікарта, як мяркуецца, наладзіў гандлёвыя сувязі й з ангельскімі купцамі, супернікамі галяндцаў, дазваляючы ім будаваць хаты прама праз дарогу ад галяндцаў у 1615 годзе[11].
Каляніальная эра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі адносіны паміж князем Джаявікартай і галяндцамі пагоршыліся, княскія жаўнеры напалі на галяндзкія крэпасьці ў рэгіёне. Аднак Джаявікарта й ягоныя ангельскія хаўрусьнікі атрымалі паразу ад галяндцаў, збольшага дзякуючы своечасоваму прыбыцьцю Яна Пітэрсана Куна. Галяндцы спалілі форт ангельцаў, і прымусілі іх адступіць на караблі. Перамога ўмацавала галяндзкую прысутнасьць і ў 1619 годзе яны перайменавалі горад у Батавія.
Камэрцыйныя магчымасьці сталіцы галяндзкай калёніі прыцягвалі інданэзійскіх і асабліва кітайскіх імігрантаў. Гэты раптоўны прырост насельніцтва стварыў нагрузку на горад. Напружанасьць расла, а каляніяльныя ўлады спрабавалі абмежаваць кітайскую міграцыю праз дэпартацыі. 9 кастрычніка 1740 году 5 тысячаў кітайцаў былі забітыя галяндцамі й на наступны год кітайскія жыхары былі перамешчаныя за межы гарадзкіх сьцен[12]. Горад зь цягам часу пашыраўся на поўдзень, калі эпідэміі 1835 і 1870 гадоў вымусілі большасьць насельніцтва перамясьціцца далёка на поўдзень ад порта. Да 1930 году Батавія налічвала больш за 500 тысячаў жыхароў[13], у тым ліку 37 067 эўрапейца[14].
Падчас Другой сусьветнай вайны, горад быў перайменаваны з Батавіі на Джакарту інданэзійскімі нацыяналістамі пасьля заваёвы гораду ў 1942 годзе з дапамогай японскіх войскаў.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Другой сусьветнай вайны, інданэзійская рэспубліканцы былі выкінутыя з акупаванай хаўрусьнікамі Джакарты падчас барацьбы за незалежнасьць Інданэзіі й усталявалі сваю сталіцу ў Джак’якарце. У 1950 годзе, калі незалежнасьць краіны была абвешчана, Джакарта зноўку зрабілася нацыянальнай сталіцай[12]. Заснавальнік і першы прэзыдэнт Інданэзіі Сукарна, спрабаваў зрабіць Джакарту вялікім горадам міжнароднага маштабу, таму й падтрымліваў буйныя дзяржаўныя праекты, якія былі заснаваны на нацыяналістычнай і мадэрнісцкай архітэктуры[15][16], як то асноўны бульвар гораду, нацыянальны помнік, гасьцініца Інданэзіі, гандлёвы цэнтар і новы будынак парлямэнту. У кастрычніку 1965 году Джакарта была месцам няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту, падчас якога было забіта шэсьць генэралаў. Пасьля гэтага анцыдэнту была праведзена гвалтоўная антыкамуністычная чыстка, у выніку якой палова мільёна чалавек былі забітыя, у тым ліку многія этнічныя кітайцы[17].
У 1966 годзе Джакарта была аб’яўлена «спэцыяльнай сталічнай акругай» (па-інданэзійску: Daerah khusus ibukota), такім чынам, атрымаўшы статус прыкладна эквівалентная штату альбо правінцыі[18]. Генэрал-лейтэнант Алі Садыкін служыў губэрнатарам, пачынаючы зь сярэдзіны 1960-х гадоў да 1977 году; ён спрыяў рамонту дарог і мастоў, заахвочваў мастацтва, пабудаваў некалькі шпіталяў, а таксама вялікую колькасьць новых школаў. Ён таксама ачысьціў трушчобы для распрацоўкі новых праектаў, некаторыя зь якіх былі на карысьць сям’і Сухарта[19], і спрабаваў зьнішчыць бізнэс рыкшаў і вулічным гандляроў. Ён распачаў кантроль за міграцыяй у горад, каб спыніць перанаселенасьць і беднасьць[20]. Замежныя інвэстыцыі спрыялі буму нерухомасьці, які значна зьмяніў твар гораду[21].
Бум скончыўся падчас Усходняазіяцкага эканамічнага крызісу 1997—1998 гадоў, які справакаваў у Джакарце выбух гвалту, пратэстаў і палітычнага манэўраваньня. Пасьля 32 гадоў знаходжаньня ўва ўладзе, падтрымка прэзыдэнта Сухарта значна скарацілася. Напружанасьць дасягнула піку калі чацьвёра студэнтаў былі застрэлены ля Трысакційскага ўнівэрсытэта сіламі бясьпекі. Наступныя чатыры дні пасьля інцыдэнту суправаджаліся беспарадкамі й гвалтам, падчас якіх загінула каля 1200 чалавек, і былі разбурана альбо пашкоджана 6 тысячаў дамоў[22]. Сухарта пакінуў пасаду прэзыдэнта й Джакарта на сёньняшні момант застаецца каардынацыйным цэнтрам дэмакратычных пераўтварэньняў у Інданэзіі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джакарта разьмешчана на паўночна-заходнім узьбярэжжы вострава Явы, у вусьце ракі Чылівунг у Джакарцкай бухце, якая зьяўляецца ўваходам у Яванскае мора. Афіцыйна плошча Джакарцкай спэцыяльнай акругі складае 662 км² паверхні сушы й 6977 км² акваторыі мора[23]. Джакарта месьціцца ў нізіне, і ў сярэднім мае вышыню ў 7 мэтраў над узроўнем мора. 40 % Джакарты, асабліва паўночныя раёны, знаходзяцца ніжэй за ўзровень мора[24], у той час як паўднёвыя часткі параўнальна ўзгорыстыя. Рэкі выцякаюць з нагор’я Пунчак на поўдзень ад гораду, насупраць гораду на поўнач у бок Яванскага мора. Найбольш важная зь іх ёсьць рака Чылівунг, якая дзеліць горад на заходнюю й усходнюю часткі.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джакарта мае гарачы й вільготны трапічны мусонны клімат у адпаведнасьці з кліматычнай сыстэмай клясыфікацыі Кёпэна. Нягледзячы на тое, што горад разьмешчаны досыць блізка да экватару, ён мае розныя вільготныя й сухія сэзоны. Вільготныя сэзоны ў Джакарце ахопліваюць большасьць году зь лістапада па чэрвень. Астатнія чатыры месяцы маюць форму сухога сэзону. Разьмешчаючыся ў заходняй частцы Інданэзіі, у Джакарце ў вільготны сэзон пік ападкаў прыходзіцца на студзень са сярэднямесячным паказчыкам ападкаў у 389 мм, а ягоны сухі сэзон прыпадае на верасень, у гэты месяц сярэднямесячны паказчык складае 30 мм.
Кліматычныя зьвесткі для Джакарты | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 31,5 | 32,3 | 32,5 | 33,5 | 33,5 | 34,3 | 33,3 | 33,0 | 32,0 | 31,7 | 31,3 | 32,0 | 31,8 |
Сярэдні мінімум t, °C | 24,2 | 24,3 | 25,2 | 25,1 | 25,4 | 24,9 | 25,1 | 24,9 | 25,5 | 25,5 | 24,9 | 24,9 | 24,8 |
Норма ападкаў, мм | 389,7 | 309,8 | 100,3 | 257,8 | 139,4 | 83,1 | 30,8 | 34,2 | 30,0 | 33,1 | 175,0 | 123,0 | 1706,2 |
Крыніца: World Meteorological Organisation |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйна Джакарта зьяўляецца ня горадам, а правінцыяй са статутам сталіцы, таму кіруецца не мэрам, а губэрнатарам. Як правінцыя, Джакарта падзяляецца на пяць гарадзкіх муніцыпалітэтаў (kota) (раней муніцыпалітэтаў — kotamadya), кожны зь якіх узначальвае мэр (walikota) і адну акругу (кабупатэн), які кіруецца бупаці (bupati).
Сьпіс гарадзкіх муніцыпалітэтаў Джакарты:
- Цэнтральная Джакарта (Jakarta Pusat)
- Усходняя Джакарта (Jakarta Timur)
- Паўночная Джакарта (Jakarta Utara)
- Паўднёвая Джакарта (Jakarta Selatan)
- Заходняя Джакарта (Jakarta Barat)
- Акруга Тысячы Выспаў (Kepulauan Seribu), раней уваходзіла ў склад Паўночнай Джакарты
Найбуйнейшы прамысловы цэнтар краіны (звыш 27 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку больш 8 тыс. кустарных). Аўтазборачная, тэкстыльная, швейная, абутковая, электронная, харчовая, хімічная, фармацэўтычная, паліграфічная, шкляная, папяровая, дрэваапрацоўчая, сударамонтная, суднабудаўнічая, мэталаапрацоўчая прамысловасьць. Актыўна асвойваюцца новыя прамысловыя зоны (Пула-Гадунг, Анчол, Пула-Мас, Чампака-Путых, Гандарыя, Плуіт).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Джакарты расьце вельмі хутка — з 1930 году яно павялічылася амаль у 17 раз. Да пачатку 1950-х гадоў насельніцтва складала 823 тысячы жыхароў, у 1961 годзе — 2,9 млн жыхароў, у 1971 годзе — 4,6 млн, у 1980 — 6,5 млн. У 1980-х гадох шчыльнасьць насельніцтва ў сярэднім складала 8 тыс. жыхароў на 1 км², у р-не Сэнэн (Цэнтральная Джакарта) — 50 тыс. жыхароў на 1 км², Танах-Абанг (Цэнтральная Джакарта) — 25—30 тыс. жыхароў на 1 км², раёнах Гамбір (Цэнтральная Джакарта) і Граголь (Заходняя Джакарта) — 10—15 тыс. жыхароў на 1 км².
Цяпер у гарадзкой аглямэрацыі Джакарты пражывае 23 мільёны чалавек.
Год | Насельніцтва (млн чалавек) |
---|---|
1930 | 0.533 |
1960 | 2.9 |
1970 | 4,6 |
1980 | 6,5 |
2006 | 9 |
Агульная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джакарта ёсьць крупны прамысловы цэнтар краіны, маючы больш за 27 тысячаў прадпрыемстваў. Аўтазборачная, тэкстыльная, швейная, электронная, харчовая, хімічная, фармацэўтычная, паліграфічная, шкляная, паперная, дрэваапрацоўчая, мэталаапрацоўчая прамысловасьць. Актыўна распрацоўваюцца новыя прамысловыя зоны.
Горад зьяўляецца важным вузлом шасэйных і чыгуначных дарог, паветраных і марскіх зносінаў. Тут месьціцца міжнародны аэрапорт Сукарна-Хата ў Чэнкарэнге. У 13 км па поўнач знаходзіцца порт Танджунрпыёк — асноўны кантэйнэрны тэрмінал краіны. Экспарт гарбаты, хіннага дрэва, кавы, каўчука, копры, пальмавага алею й іншага. Болей за сотню акадэмій і вышэйшых навучальных установаў, у тым ліку 18 унівэрсытэтаў (буйнейшым ёсьць унівэрсытэт Інданэзія). 65 шпіталяў.
Выдатныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянальны музэй (1778)
- Музэй гісторыі гораду
- Музэй ваянга
- Музэй узброеных сіл «Ксатрыя Мандала»
- Музэй «Пурна Бхакті Пэрціві» (падарункаў прэзыдэнту, 1993)
- Плянэтар
- Заапарк (1864)
- Сафары
- Нацыянальная галерэя мастацтваў
- Этнаграфічны парк «Выдатная Інданэзія ў мініятуры» (1975)
- Парк мараў у Анчоле
- Помнікі галяндзккай каляніяльнай архітэктуры (раён «Кота»)
- Нацыянальны манумэнт (132 мэтры)
- Палац «Мэрдэка» (1816) — афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта Інданэзіі
- Стадыён «Сэнаян» (1962, 100 тыс. месцаў, пабудаваны з дапамогай СССР)
- Тэлецэнтар.
- Самы вялікі ў Паўднёваўсходняй Азіі мячэт Істыкляль (1978, арх. Сылябан), нацыянальны мячэт Інданэзіі.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ulang Tahun Jakarta 22 Juni: Sejarah hingga Kumpulan Ucapan untuk Diupload Di Medsos (індан.) — 2021.
- ^ а б Jakarta, Indonesia Metro Area Population 1950—2023 | MacroTrends Архіўная копія ад 2023-03-27 г.
- ^ «The World According to GaWC 2008». Globalization and World Cities Study Group and Network (GaWC). Loughborough University.
- ^ Indonesia Breaks Ground on Nusantara as Jakarta Sinks 2 August 2022 г.
- ^ «Undang-Undang Nomor 3 Tahun 2022 tentang Ibu Kota Negara». [https://web.archive.org/web/20220220112101/https://ikn.go.id/uuikn.pdf Артыкул 1 і 2, Закон № 3 (2022; PDF)
- ^ «Sundakala: cuplikan sejarah Sunda berdasarkan naskah-naskah „Panitia Wangsakerta“ Cirebon». Yayasan Pustaka Jaya, Jakarta. 2005.
- ^ Drs. R. Soekmono, (1973, 5th reprint edition in 1988). «Pengantar Sejarah Kebudayaan Indonesia 2», 2nd ed. Yogyakarta: Penerbit Kanisius. p. page 60.
- ^ «Sumber-sumber asli sejarah Jakarta, Jilid I: Dokumen-dokumen sejarah Jakarta sampai dengan akhir abad ke-16». Cipta Loka Caraka. 1999.
- ^ а б «History of Jakarta». BeritaJakarta.
- ^ Ricklefs, M.C. (1993). «A History of Modern Indonesia Since c.1300» (2nd ed.). London: MacMillan. p. 29. ISBN 0-333-57689-6.
- ^ Heuken, Adolf (2000). «Sumber-sumber asli sejarah Jakarta Jilid II: Dokumen-dokumen Sejarah Jakarta dari kedatangan kapal pertama Belanda (1596) sampai dengan tahun 1619». Jakarta: Yayasan Cipta Loka Caraka.
- ^ а б Witton, Patrick (2003). «Indonesia». Melbourne: Lonely Planet Publications. pp. 138—139. ISBN 1-74059-154-2.
- ^ Colonial Economy and Society, 1870—1940. U.S. Library of Congress.
- ^ Governance Failure: Rethinking the Institutional Dimensions of Urban Water Supply to Poor Households. ScienceDirect.
- ^ Kusno, Abidin (2000). «Behind the Postcolonial: Architecture, Urban Space and Political Cultures». New York City: Routledge. ISBN 0-415-23615-0.
- ^ Schoppert, P.; Damais, S. (1997). «Java Style». Paris: Didier Millet. ISBN 962-593-232-1.
- ^ Why ethnic Chinese are afraid. BBC News.
- ^ «Jakarta». Encyclopædia Britannica Online.
- ^ Douglas, M. (1989). «The Environmental Sustainability of Development. Coordination, Incentives and Political Will in Land Use Planning for the Jakarta Metropolis». Third World Planning Review 11 (2 pages=pp. 211—238).
- ^ Turner, Peter (1997). «Java (1st edition)». Melbourne: Lonely Planet. p. 315. ISBN 0-86442-314-4.
- ^ Sajor, Edsel E. (2003). «Globalization and the Urban Property Boom in Metro Cebu, Philippines». Development and Change 34 (4): 713—742.
- ^ Friend, Theodore (2003). «Indonesian Destinies». Harvard University Press. p. 329. ISBN 0-674-01137-6.
- ^ Governor Decree in 2007, No. 171. Statistics DKI Jakarta Provincial Office, Jakarta in Figures, 2008, BPS, Province of DKI Jakarta
- ^ «The Tides: Efforts Never End to Repel an Invading Sea». Jakarta Globe.